Свет5656

У Славянску жыўцом утапілі двух украінцаў

На фота: баевікі ў Славянску вядуць затрыманую ўкраінскую журналістку.

В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў патрабуе ад сілавікоў аднавіць Антытэрарыстычныя мерапрыемствы.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай у аўторак вечарам.

«Сёння ў Славянску былі знойдзеныя целы двух па-зверску закатаваных людзей. У адным з іх апазналі зніклага дэпутата Горлаўскай гарадской рады, сябра партыі «Бацькаўшчына» Уладзіміра Рыбака, якога выкралі напярэдадні тэрарысты», — нагадаў ён.

«Тэрарысты, ўзялі ў закладнікі фактычна ўвесь Данецкі рэгіён, перайшлі мяжу, пачаўшы катаваць і забіваць патрыётаў Украіны. Яны дзёрзка кінулі выклік не толькі нашай краіне, але і ўсёй сусветнай супольнасці, калі дэманстратыўна паздзекаваліся з рашэнняў, якія былі прынятыя ў Жэневе», — сказаў Турчынаў.

«Гэтыя злачынствы робяцца пры поўнай падтрымцы і папушчальніцтве Расійскай Федэрацыі», — падкрэсліў ён.

«Я патрабую ад сілавых структур аднаўлення і правядзення дзейсных антытэрарыстычных мерапрыемстваў, накіраваных на абарону ад тэрарыстаў украінскіх грамадзян, якія пражываюць на Усходзе Украіны», — заявіў Турчынаў.

Праваахоўнікі кажуць, што абодвух загінулых катавалі, а потым у непрытомным стане, яшчэ жывымі, утапілі, піша «Украінская праўда».

Прэс-служба МУС Украіны пацвердзіла, што дэпутат Горлаўскага гарсавета ад партыі «Бацькаўшчына» Уладзімір Рыбак — адзін з двух загінулых, чые целы знайшлі ў рацэ Тарэц каля пасёлка Райгарадок Данецкай вобласці. Рыбаку ўскрылі жывот, начапілі на спіну заплечнік з пяском і ўтапілі.

Забіты Уладзімір Рыбак.

Каментары56

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не бачыла ніводнага смажанага сабаку». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць