Больш за сто чалавек удзельнічаюць у санкцыяваным шэсьці да Лошыцкага яру, дзе ў пэрыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы.

Больш за сто чалавек удзельнічаюць у санкцыяваным шэсці ў Мінску ад Палаца культуры камвольнага камбіната (вуліца Маякоўскага) да Лошыцкага яру, дзе ў перыяд сталінскіх рэпрэсій праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей.
Акцыя, арганізаваная Кансерватыўна-Хрысціянскай партыяй — БНФ, пачалася прыкладна ў 12.30. Яе ўдзельнікі нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку, а таксама расцяжкі з надпісамі »Дзяды» і «Памятайма пра ахвяры расейскага тэрору».
Шэсце плануецца завяршыць мітынгам у Лошыцкім яры

Каментары