Сябар Маладога Фронту знаходзіцца ў РАУС Ленінскага раёна Берасця, паведамляе сайт МФ.
Актывіста затрымалі каля дому, пасля чаго даставілі ў РАУС. Пра гэта ён паспеў паведаміць сябрам, на дадзены момант сувязі з ім няма.
На маладафронтаўца складаюць пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).
Раней на час чэмпіянату свету прэвентыўна затрымалі больш за 30 чалавек.
Каментары