Грамадства77

Лукашэнка заклікаў моладзь ганарыцца Беларуссю, берагчы яе незалежнасць і суверэнітэт

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заклікае моладзь цаніць і ганарыцца Беларуссю, берагчы яе незалежнасць і суверэнітэт.

Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з навучэнцамі - пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, стыпендыятамі спецыяльных фондаў прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтамі і таленавітай моладдзю.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праз некалькі дзён скончыцца навучальны год. Ён пажадаў поспехаў усім тым, каму трэба будзе здаваць экзамены, а астатнім цікава правесці доўгачаканыя канікулы. У прыватнасці, Лукашэнка параіў бліжэй азнаёміцца з Беларуссю, паглядзець на яе прыроднае хараство.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што часта бывае ў розных кутках Беларусі, але ў асноўным перамяшчаецца па паветры.

«Учора я праехаў сам 600 км на ўсход і назад, правяраючы нашы дарогі, як яны эксплуатуюцца, і са здзіўленнем для сябе адзначыў, што наша прырода, калі едзеш на аўтамабілі або выходзіш - нейкі лясок, рэчка - яна зусім іншая, чым калі глядзіш на яе зверху», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму я вам раю таксама пабываць у самых прыгожых кутках нашай зямлі, і вы зразумееце, што лепшага адпачынку, чым на роднай зямлі, нідзе няма», - упэўнены беларускі лідар.

«Любіце Беларусь, цаніце яе і ганарыцеся ёю, беражыце яе незалежнасць і суверэнітэт. Яна перадаецца ў вашы рукі. Вучыцеся заўважаць тое добрае, што ёсць вакол вас. Гэта паслужыць вам крыніцай натхнення для новых адкрыццяў і перамог. І няхай побач з вамі заўсёды будуць надзейныя сябры, клапатлівыя настаўнікі і бацькі, цікавыя і разумныя кнігі», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць