Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у сталіцы была канфіскавана партыя чорнай і чырвонай ікры, мяса краба, печані траскі, марскіх водарасцяў на агульную суму 870 мільёнаў рублёў.
Грамадзянін Азербайджана, які жыве ў Мінску, арганізаваў нелегальныя пастаўкі, як мяркуецца, з Расіі. Пад склад ён выкарыстоўваў гараж у беларускай сталіцы. Прадукцыя захоўвалася ў антысанітарных умовах. Прадаваліся далікатэсы на мінскіх рынках.
На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 15 мільёнаў рублёў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Каментары