Спорт3333

Ікона польскага спорту сенсацыйна прызналася ў моцнай дэпрэсіі: У мяне ўсё кепска

Двухразовая алімпійская чэмпіянка ў лыжных гонках, польская спартсменка Юстына Кавальчык прызналася, што хворая на дэпрэсію.

Вытрымкі з яе інтэрв'ю друкуе Sport.pl, а на раніцу гутарка з'явіцца ў Wyborcza.

«Ужо больш за год я жыву з дыягназам дэпрэсіі. Гэта мой жыццёвы шлях», — кажа Юстына.

Кавальчык распавяла Sport.pl і Gazeta Wyborcza пра самыя цяжкія моманты свайго жыцця: аб дэпрэсіі, з якой змагаецца на працягу некалькіх месяцаў, лячэнні нервовага зрыву пасля Сочы, пра няздзейсненыя надзеі ўладкаваць сваё жыццё па-за спортам.

«На многіх этапах Кубка свету ляжала без сну да 4-й раніцы, потым удавалася паспаць на працягу двух гадзін. Пад'ём а 6-й, трэніроўкі да 11-й, зноў у ложак, бяссонная ноч…» 

Юстына была гатовая завершыць сваю кар'еру да Алімпійскіх гульняў у Сочы. Але яна вырашыла змагацца далей, і на Алімпіядзе заваявала золата.

«Да жніўня я павінна была даць сабе шанец аднавіцца. Можа вылечуся, можа буду адчуваць радасць. Я не кажу пра радасць лыжаў. Толькі радасць, што я ёсць, — кажа Кавальчык. — Я хацела пажыць крыху, знайсці нейкую аддушыну, якая адцягне мяне ад усёй чарнаты. Але гэта не ўдалося. Так што, калі ўсё астатняе ў маім жыцці развальваецца, то я скончу са спортам.

Самая вялікая зорка польскага спорту апошніх гадоў прызналася таксама, што звярталася па дапамогу да спецыялістаў. Але не дапамаглі ёй тры спробы лячэння, перадусім фармакалагічнае, бо арганізм рэагуе на гэта дрэнна.

«Былі дні, калі я толькі глядзела на столь у пакоі. Калі ў вас няма ні сіл, ні жадання ўстаць з ложка. Я стамілася прыкідвацца і хлусіць…».

Дэпрэсія ў спорце па-ранейшаму табу, але гэта хвароба цывілізацыі, і спартсмены гэтак жа успрымальныя да яе, як ніхто іншы.

«Гэта таксама адна з прычын, чаму я вырашыла расказаць маю гісторыю. Бо грамадская думка ў тым, што дэпрэсія — гэта ганебна. … Многія людзі бачаць ва мне моцную дзяўчыну…». Гэта не так.

Каментары33

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі66

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі49

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі66

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць