Грамадства104104

Адзін з лідараў «Гавары праўду»: Раздзел Украіны выгадны Беларусі

Пра гэта напісаў у сваім блогу на сайце «Беларускага партызана» Ігар Драко — твар кампаніі «Гавары праўду» (як пазначана на сайце кампаніі). У 2010 г. ён быў кіраўніком выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

«Экспертная, апазіцыйная і праўладная публіка «сінявокай» як бы занадта «напружваецца» адносна цэласнасці Украіны. Дзіўна. Як быццам не заўважаюць перспектыў, якія адкрываюцца перад намі, калі будзе не адна Украіна, а іх будзе, скажам, тры: уласна Украіна, Наваросія і Галіччына, — піша Драко, бо думае еступным чынам. — Адбудзецца паслабленне гаспадарчых адносін на тэрыторыі ранейшай Украіны, і Беларусь зможа заняць адкрытыя на новых рынках нішы».

Драко без піетэту піша пра дэмакратыю.

«Праеўрапейскі або праамерыканскі ўрад замацуецца, хутчэй за ўсё, толькі ў «кіеўскай» Украіне, Наваросія і Галічына абыдуцца без балбатні аб дэмакратыі і правах чалавека. Значыць, Захад будзе вымушаны шукаць магчымасці для наладжвання партнёрскіх адносін з Беларуссю», — так чамусьці думае Драко.

«Беларусь становіцца важным рэгіянальным гульцом. Пры такім раскладзе фантазіі аб трэцім шляху (Балта-Чарнаморскі саюз, адраджэнне ВКЛ і г.д) могуць стаць рэальнасцю. Хай Наваросія будзе прарасійская, але «кіеўская» Украіна ўсё-ткі захавае за сабой выхад да Чорнага мора (Галіччына, зразумела, у «пралёце», яна так і застанецца сухапутнай і аграрнай)», — уяўляе ён.

«Вядома, Літва як сябра Еўрасаюза будзе замінаць працы, але — нішто не вечна пад месяцам, Еўрасаюз у тым ліку, а сама Літва — эканамічны і палітычны карлік, таму нікуды не дзенецца і далучыцца да будаўніцтва ўмоўнага ВКЛ на правах «малодшага партнёра». Цэнтр новага ўтварэння, зразумела, павінен быць у Менску, бо Кіеў, як паказвае гісторыя 23 гадоў незалежнасці Украіны, не здольны быць цэнтрам, там спрэс атаманы і гетманы, а не дзяржаўныя мужы», — тут Драко паўтарае прапагандысцкія штампы расійскіх нацыяналістаў.

Беларуская дзяржава, мяркуе Драко, «як і ўсякая іншая дзяржава, павінна мацаваць сваю магутнасць за кошт паслаблення суседзяў».

«Мяркую, што плюсы ад падзелу Украіны для Беларусі ўжо апісаны ў агульных рысах спецыялістамі з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Іншая справа, што ні яны, ні сам Лукашэнка не могуць у цяперашніх умовах публічна казаць пра такія рэчы: трэба ж падабацца Захаду і кіеўскай уладзе як яго правадніку. Ну, а як толькі Украіна пасыплецца, тут планы беларускіх стратэгаў выйдуць у публічную прастору», — думае Драко.

Каментары104

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць