Улада88

У цэнтры Менску паставяць 25‑вярховік і завернуць Сьвіслач

У маляўнічым кутку Менску налета пачнецца будаўніцтва жылога комплексу пераменнай павярховасьці: 13‑20‑25 паверхаў. Ён будзе месьціцца на праспэкце Пераможцаў (б. Машэрава) у атачэньні двух банкаў, жылога дому, гасьцініцы «Плянэта» й буйнога адміністрацыйнага будынку .

У маляўнічым кутку Менску налета пачнецца будаўніцтва жылога комплексу пераменнай павярховасьці: 13‑20‑25 паверхаў. Ён будзе месьціцца на праспэкце Пераможцаў (б. Машэрава) у атачэньні двух банкаў, жылога дому, гасьцініцы «Плянэта» й буйнога адміністрацыйнага будынку

.

На нядаўнім 7‑м нацыянальным фэстывалі архітэктуры праект гэтага комплексу атрымаў дыплём у адной з намінацый. Ён жа быў узнагароджаны летась на фэстывалі краін СНД у Алма‑Аты. Аўтары праекту — «Мінскграмадзянпраект».

Паўночны фасад будынку будзе сьвяціцца сьсярэдзіны, а панарамнае ашкленьне дазволіць жыхарам любавацца ваколіцамі.

Гэта будзе самадастатковы комплекс, з уласнай інфраструктурай. Пад домам раўзьмесьцяцца трэнажорныя залі, буцікі, цырульня, міні‑маркет, клюбы па зацікаўленьнях. Устыч да будынку паўстане паркінг на 500 машын з шынамантажом, ручной мыйняй, крамай аўтазапчастак.

Ад Заслаўскай да гмаху пройдзе падземная вуліца. Побач зьявіцца невялікі офісна‑справавы цэнтар.

Каб прыбраць увесь транспарт і з боку вуліцы Заслаўскай, і ўздоўж «Белдзяржпраекту», спэцялісты прапанавалі зрабіць паркоўкі й накрыць іх пешаходнай плятформай. У схілах з боку цяперашняга праспэкта Машэрава (былая вуліца Дразда) і гасьцініцы таксама зробць двухузроўневыя стаянкі, а на іх — адкрытыя тэнісныя корты.

Праезд да дому ўздоўж «Белдзяржпраекту» таксама мяркуецца накрыць пешаходнай плятформай і дапоўніць невялічкімі аб’ектамі гандлю й грамадзкага харчаваньня. На самой плятформе можа разьмясьціцца дзіцячае мястэчка з кавярняй, а побач з ацалелыым дотам яшчэ адна кавярня «Ля дота».

Для ўпрыгожаньня зялёнай зоны перад праспэктам Пераможцаў аўтары прапануюць «завярнуць» на гэты бок магістралі старое рэчышча Сьвіслачы ў выглядзе штучнага вадаёму зь невялікімі вадаспадамі й фантанамі. Але для рэалізацыі шмат якіх прапаноў па добраўпарадкаваньні прыглеглай тэрыторыі яшчэ трэба шукаць інвэстара.

Паводле артыкулу Вольгі Жарынай «Вось дык дом», «Вечерний Минск»

Каментары8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць