Грамадства

З 21 па 25 ліпеня з-за работ на ўчастку Асіповічы — Бабруйск адмяняюцца некаторыя цягнікі

Некаторыя цягнікі адмяняюцца з 21 па 25 ліпеня з-за работ на ўчастку Асіповічы — Бабруйск. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Размова ідзе аб работах па мадэрнізацыі ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі.

Часова не будуць курсіраваць цягнікі нумар 744/743 Мінск — Бабруйск (з 22 па 25 ліпеня), нумар 746/745 Мінск — Бабруйск (з 21 па 25 ліпеня), нумар 742 Мінск — Жлобін (з 21 па 24 ліпеня), нумар 741 Жлобін - Мінск (з 22 па 25 ліпеня), нумар 615/622 Гомель — Мінск (з 22 па 24 ліпеня). У сувязі з гэтым прадстаўнікі БЧ просяць пасажыраў, які ўжо набылі білеты на пералічаныя саставы, звярнуцца ў чыгуначныя касы. Ім вернуць поўны кошт праязных дакументаў.

Акрамя таго, у прэс-цэнтры расказалі, што з 21 па 25 ліпеня будзе зменены расклад руху некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск — Жлобін. У тым ліку зменены час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў, якія курсіруюць па маршрутах Гомель — Мінск, Адэса — Мінск, Мінск - Сімферопаль, Жытомір - Баранавічы.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці і раіць сачыць за змяненнямі ў раскладзе руху цягнікоў. 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у касах чыгуначных вакзалаў, а таксама ў даведачных службах БЧ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць