Францыя перадасць Расіі адзін «Містраль», а далей будзе глядзець на яе паводзіны

Францыя выканае свае абавязацельствы адносна будаўніцтва першага ваеннага карабля тыпу «Містраль» для Расіі, бо Масква ўжо заплаціла па гэтым кантракце.
З заявай такога зместу выступіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на агенцтва France-Presse.
Паводле французскага лідэра, у адваротным выпадку штрафныя санкцыі склалі б 1,1 мільярда еўра.
«Пагадненне было заключанае ў 2011 годзе, карабель амаль гатовы і павінен быць перададзены ў кастрычніку», — сказаў Аланд.
Працяг працы над другім караблём класа «Містраль» прэзідэнт Францыі звязаў з пазіцыяй Масквы ва ўкраінскім крызісе.
«Паглядзім, ці будзе паводзіць сябе Расія дрэнна», — сказаў Аланд.
Заходнія партнёры Францыі заклікаюць Парыж адмовіцца ад паставак «Містраляў» у Расію. ЗША і саюзнікі сцвярджаюць, што прадастаўленне Маскве высакаякаснай зброі зараз недарэчна.
Вертолётаносцы «Містраль» з'яўляюцца зброяй актыўнага нападу.
Яны даюць магчымасць высадзіць батальён марской пяхоты і бронетэхніку на бераг на адлегласці да 10 тысяч кіламетраў ад порта прыпіскі без дазапраўкі.

Каментары