Свет77

Гебельсяціна: падборка для расійскіх фрэндаў

Я паважаю кожнага чалавека, бо лічу любое чалавечае жыццё неацэнным дарункам, якая даецца кожнаму з нас не проста так…

У Расіі ў мяне шмат сяброў, якія даўно перабраліся туды жыць. Мы ў вельмі блізкіх адносінах і не даем уладам забіраць у нас апошняе — сяброўства. Я ніколі не навязваю нікому сваё меркаванне, калі пра яго ў мяне не пытаюцца. Жывы часопіс не лічыцца — бо для мяне гэта больш, чым асабісты дзённік, з якім мне лягчэй жывецца.

Як чалавек, які не адзін год вучыўся на факультэце сістэм і сродкаў масавай камунікацыі, я добра ведаю і вывучаю розныя метады прымянення інфармацыйнай вайны. Журналістыка даўно стала асобнай галіной кіравання, дакладней, кіравання чалавечай свядомасцю. Як не страшна гэта прызнаваць, але яе можна аднесці да зброі, да ядзернай зброі. Аўтаматы, нажы, танкі — гэта ўсё прадметы, якія стварыў чалавека, а вось масавая свядомасць — гэта куды больш сур'ёзная зброя. На жаль, ёй вельмі лёгка кіраваць, мы ўразлівыя і часам верым усяму, што чуем, асабліва калі гэта чуем па рэйтынгавых каналах нашай краіны. І гэта палохае, і мне сорамна за тое, што пяць гадоў я вучылася таму, як падманваць чалавека. Гэта грошы, гэта ўлада, гэта сіла! І людзі на гэта даўно павяліся, не ўсе, канешне, але працэнтаў так 85 дакладна! На прадмеце журналістыка ў нас ёсць два галоўныя правілы:

— каб даведацца рэальную інфармацыю пра якую-неюудзь падзею, трэба перагледзець матэрыял 15 незалежных крыніц (50% тэлебачанне, 20 прэса, 10 радыё, 10 інтэрнэт) і толькі тады ты можаш прыйсці да больш дакладнай высновы, нацбольш дакладную ж ты атрымаеш толькі тады, калі яшчэ ўсё гэта пабачыш на ўласныя вочы

— чым больш бязглузды і абсурдны падман, тым больш людзей у яго павераць.

Мне даводзіцца ў сілу сённяшняга становішча пастаянна глядзець расейскія каналы і вучыцца ў іх метадам кіравання людзьмі. На самай справе, гэта вельмі проста, не ведаю навошта нас вучаць гэтаму пяць гадоў! Да навінаў «апанента» я даўно ўжо абыякавая, мяне больш не злуюць гэтыя абсурдныя выказванні або матэрыялы, узятыя з іншых краін, якія адбываліся сто гадоў таму, яны нават мяне больш не смешаць. Бо з-за гэтага лайна гінуць мае сябры і знаёмыя, і гэтага пачуцця не зразумець, пакуль страты не зачэпяць асабіста цябе ці тваіх блізкіх. Усё пачалося з бЕндэраўскага майдану — гэта была нагода атрымаць жаданае. Добра, што рускія знаёмыя нашай сям'і адэкватныя людзі, якія разумеюць абсурд навін, калі 20 гадоў у краіне ўсе былі рускімі, а тут сталі фашыстамі) Ах, асабліва гэта смешна, калі ўлічваць маю сям'ю, з маёй нацыянальнасцю. Калісьці я спрабавала пераканаць рускіх жыхароў у тым, што ўсё, што ў іх паказваюць, — гэта падман і велізарнае перабольшанне, але потым гэта жаданне прапала, чалавека ўжо нішто не пераканае, толькі калі ён сам пабачыць карціну, якую я бачу за сваім акном. Я даўно перастала адказваць людзям, якія кажуць, што я ашуканая і мяне трэба тэрмінова ратаваць, хм, а навошта мне іх слухаць, бо ўсё дзярмо адбываецца са мной і з маім народам у мяне на вачах. Я, на жаль, абыякавая, засталіся пачуцці толькі да маладых хлопцаў, якія засталіся жывыя, але назаўсёды сталі інвалідамі, толькі ім мне хочацца дапамагаць, іх хочацца шкадаваць і ім хочацца спачуваць. Я баюся аднаго, што пасля гэтай вайны, я перастану адчуваць хоць што (каханне, трывогу, нянавісць), баюся, што я перастану быць чалавекам з сэрцам, якое здольна любіць і шкадаваць.

А наогул гэты пост я збіралася адрасаваць расійскім фрэндам, не ведаю, чаму мяне павяло. Часта вы пішаце ў сваіх блогах (гэта ваша справа) пра падзеі, якія на самай справе не адбываліся або дасылаеце мне страшныя фатаграфіі падзей, якія нібыта адбываюцца ў мяне ў горадзе/краіне. Усё гэта такое ж самае кіраванне свядомасцю, і мне б хацелася паказаць вам абвяржэнне самых скандальных фатаграфіяў у інтэрнэце пра падзеі, якія нібыта адбываюцца ва Украіне.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць