Свет1111

Чубайс двухсэнсоўна выказаўся пра Украіну і нарастаючы крызіс стасункаў Расіі з Захадам

Расійскі і еўрапейскі бізнес павінен паставіць перад палітыкамі пытанне аб дээскалацыі канфлікту ва Украіне, перакананы кіраўнік «Роснано» Анатоль Чубайс.

«Такі палітычны працэс паводле дэфініцыі стварае сур'ёзныя рызыкі для бізнесу. І бізнес павінен быць больш прагматычным, чым палітыкі. Раскідваючы камяні ў шкляным доме, пастараемся не разбіць яго. Я ведаю пазіцыю многіх еўрапейскіх бізнесменаў, яна менавіта такая. Спадзяюся, што ў кастрычніку мы правядзем пасяджэнне Расійска-Еўрапейскага круглага стала прамыслоўцаў, дзе я выступаю сустаршынёй. І спадзяюся, што там прагучыць наш агульны заклік да дээскалацыі», — заявіў Чубайс у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.

На пытанне аб тым, ці хопіць у расейскага бізнэсу рашучасці выступіць з такім зваротам, кіраўнік «Роснано» паскардзіўся, што кажа ва ўмоўным ладзе. «Але я буду прапаноўваць выступіць з заявай аб тым, што эскалацыя санкцый прыносіць абодвум бакам больш шкоды, чым карысці», — сказаў ён.

Вытокі ўкраінскага палітычнага крызісу ляжаць у 1990-х і носяць глабальны маштаб, выходзячы за рамкі адносін паміж Расіяй і Украінай, лічыць Чубайс.

«На паўднёвым усходзе Украіны разгортваецца сапраўдная трагедыя, — ахарактарызаваў ён сітуацыю, якая склалася. — Але тое, што зараз адбываецца, выходзіць далёка за межы Крыма, далёка за межы Данецкай і Луганскай абласцей, далёка за межы расейска-ўкраінскіх адносін. Мне здаецца, што зразумець і ацаніць маштаб таго, што адбываецца, можна толькі ў гістарычным дыяпазоне 25-30 гадоў. Пачынаючы з 1990-х, з паразы СССР у халоднай вайне, нашы заходнія партнёры паслядоўна збіралі «трафеі», геаграфічна прасоўваючыся ад Усходняй Германіі далей на ўсход. і ў рэшце рэшт фізічна наблізіліся да Грузіі і Украіны, блізкім да Расіі краін. Мне здаецца, зараз ідзе гаворка аб змяненні палітычнай архітэктуры свету».

Такія змены будуць каштаваць дорага, у тым ліку для Расіі, папярэджвае Чубайс.

«Як сказаў прэм'ер-міністр адной буйной краіны, Расія здолела даказаць, што свет больш не аднапалярны, але гэта будзе каштаваць Расіі вельмі дорага, і заплаціла яна яшчэ далёка не ўсю цану. Да гэтага можна ставіцца па-рознаму, але маштаб падзей менавіта такі. Тэма не зводзіцца да лозунгаў «Крым наш» або «Крым не наш», — сказаў на заканчэнне ён.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць