Сёння спаўняецца 13 гадоў з моманту здзяйснення тэрактаў у ЗША.
Раніцай 11 верасня 2001 г. дзевятнаццаць тэрарыстаў, што мелі дачыненне да «Аль-Каіды», падзяліўшыся на чатыры групы, захапілі чатыры рэйсавыя пасажырскія авіялайнеры.
Захопнікі накіравалі два лайнеры ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра, размешчанага ў паўднёвай частцы Манхэтэна.
Рэйс 11 American Airlines урэзаўся ў паўночную вежу, а рэйс 175 United Airlines — у паўднёвую. У выніку гэтага абедзве вежы абрынуліся, былі таксама разбураныя прылеглыя будынкі.
Трэці самалёт быў накіраваны ў будынак Пентагона.
Пасажыры і каманда чацвёртага авіялайнера паспрабавалі перахапіць кіраванне самалётам у тэрарыстаў, самалёт упаў у полі штаце Пенсільванія.
Усяго ў выніку нападаў загінулі 2977 чалавек, яшчэ 24 зніклі без вестак.
Каментары