Культура

Адкуль мой род? – Школа практычнай генеалогіі ў Мінску запрашае

У верасні 2014 года пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ), створаная ў мэтах асветы прыхаджан храма і ўсіх ахвочых у пытаннях практычнага пошуку інфармацыі аб продках, духоўнага самапазнання, выхавання дзяцей на прыкладах з родавай гісторыі.

Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты досвед у складанні і асэнсаванні свайго радаводу, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы.

Гэтая вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых (з 18 гадоў і старэйшых). Запіс у Школу ажыццяўляўся цягам жніўня, але для тых, хто спазніўся ці дазнаўся пра Школу пазней, канчатковы тэрмін – да 26 кастрычніка 2014 года.

Кіраўнік Школы – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання «Радавод» гістарычнага факультэта БДУ.

Месца размяшчэння храма: г. Мінск, вул. Лідская, (насупраць д. 12), праезд – тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынку ад станцыі метро «Каменная Горка» (прыпынак «Дамброўка», аўтобусы № 54, 125, 140).

Тэрміны правядзення курсу: два разы на месяц (з 14 верасня 2014 г. па 3 траўня 2015 г.). Час правядзення: 12.00–13.00 (пасля нядзельнай Божай літургіі). Заняткі праводзяцца на беларускай і расейскай мовах (па жаданні слухачоў).

Усім ахвочым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла Сердзюка, настаяцеля прыходу ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі пра сябе:

1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.

2) Дата і месца нараджэння.

3) Род заняткаў.

4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.

5) Генеалагічныя звесткі пра бацькоў, бабуляў і дзядуляў (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі).

Дадзеная інфармацыя неабходная з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.

Заявы ў рукапісным або друкаваным варыянтах можна перадаць асабіста ў рукі альбо даслаць на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму ([email protected]).

Прыкладныя найменні тэмаў і даты правядзення заняткаў для паступоўцаў на першы год навучання (першае паўгоддзе):

  1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (14 верасня 2014).
  2. Першыя крокі генеалагічнага пошуку: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (28 верасня 2014).
  3. Паходжанне і фармаванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (12 кастрычніка 2014).
  4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (26 кастрычніка 2014).
  5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (9 лістапада 2014).
  6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (23 лістапада 2014)
  7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схемаў і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (7 снежня 2014).
  8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: агляд найбольш цікавых кніжных выданняў (21 снежня 2014).

Каментары

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць