Свет22

Кіраўнік «ЛНР» Платніцкі: Закон аб Данбасе ў цэлым адпавядае пазіцыям ДНР і ЛНР

Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі мяркуе, што да закона пра асаблівы статус Данбаса, тым не менш, яшчэ застаецца шмат пытанняў. Дакумент, прапанаваны Парашэнкам, прадугледжвае ўвядзенне асаблівага парадку самакіравання ў гэтых рэгіёнах, правядзенне выбараў і амністыю.

Пытанні па законапраекце пра статус Данбаса яшчэ застаюцца, але з'явіўся першы шанец на ўрэгуляванне, паведаміў РІА «Новости» Ігар Платніцкі.

«Закон пра асаблівы статус Данбаса ў асноўным адпавядае нашым перагаворным пазіцыям, агучаным 1 верасня. Таму, хоць яшчэ шмат няяснага, можна сказаць, што ў мірнага ўрэгулявання з'явіўся першы шанец», — сказаў Платніцкі.

Прадстаўнікі Данецкай і Луганскай народных рэспублік раней апублікавалі перамоўную пазіцыю дзвюх рэспублік. «Прэм'ер» Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка ўдакладняў, што самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі дамагаюцца не асаблівага статусу рэгіёнаў, а патрабуюць ад Кіева раўнапраўя.

Законапраект паступіў на разгляд парламента Украіны ў панядзелак. Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае ўвядзенне на тры гады асаблівага парадку самакіравання ў гэтых рэгіёнах, правядзенне мясцовых выбараў і амністыю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць