Грамадства1212

Усебеларускі кангрэс за незалежнасць мае адбыцца ў снежні 

Першы Усебеларускі з'езд за незалежнасць адбыўся ў 2000 годзе, калі была яшчэ актуальнай пагроза аншлюсу ўзамен на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкм кіраваць Крамлём. Photo.bymedia.net.

У першай палове снежня ў Беларусі мае адбыцца Усебеларускі кангрэс за незалежнасць. Такое рашэнне было прынятае 20 верасня ў Мінску на чарговым пасяджэнні аргкамітэту кангрэса.

Да працы аргкамітэта далучыліся акадэмік Радзім Гарэцкі, прафесар Мікола Савіцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас і доктар юрыдычных навук, прафесар Міхаіл Пастухоў.

Доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Беларусі Міхаіл Пастухоў — былы суддзя Канстытуцыйнага суду, які захаваў адданасць прысязе і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, назваў ідэю правядзення кангрэсу «вельмі слушнай» і адзначыў, што існуюць грунтоўныя падставы для арганізацыі гэтага форуму, бо 29 мая 2014 году ў Астане (Казахстан) прэзідэнтамі Беларусі, Казахстану і Расіі падпісаная дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе, якую бліжэйшым часам плануюць ратыфікаваць.

На думку юрыста, у гэтай дамове ёсць палажэнні, што нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. Гаворка ідзе, між іншым, пра артыкул 6, што тычыцца прававых актаў, якія прымаюцца наддзяржаўнымі органамі і з’яўляюцца абавязковымі для дзяржаваў-удзельніц ЕўрАзЭЗ, а таксама пра артыкул 13, паводле якога краіна-падпісант не можа выйсці з звязу без згоды іншых краін. І калі гэтая дамова будзе ратыфікаваная, можна сцвярджаць пра рэальную небяспеку для суверэнітэту Беларусі, падкрэсліў Міхаіл Пастухоў.

На пасяджэнні былі вылучаныя кандыдатуры на сустаршыняў аргкамітэту і кангрэсу, якія будуць зацверджаныя пасля атрымання адпаведнай згоды, а таксама разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Нагадаем, што аргкамітэт па падрыхтоўцы і скліканні Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць быў створаны 30 жніўня. Каардынатарам аргкамітэта абраная намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Сябры аргкамітэту чакаюць ад людзей канкрэтныя прапановы па фармату кангрэса, яго тэматыцы, месцы і часу правядзення, наконт механізму вылучэння дэлегатаў і збору сродкаў для арэнды памяшкання і на іншыя выдаткі. Свае прапановы і заўвагі жадаючыя могуць даслаць на адрас электроннай пошты [email protected]. 

Апытанка

Каментары12

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ5

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль2

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ5

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць