Грамадства

У Мінску арыштаваныя актывісты з Санкт-Пецярбурга

У суботу 25 кастрычніка ў Мінску днём без тлумачэння прычынаў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя грамадскія актывісты з Санкт-Пецярбурга (Расія) — Федаркоў Андрэй і Салаўёў Іван. З імі былі затрыманы таксама і жыхар сталіцы. Іх адвезлі ў Заводскі РУУС г.Мінска, склалі пратаколы адміністратыўных правапарушэнняў. Два дні да суда яны знаходзіліся ў Заводскім РУУС горада Мінска.

Актывістаў груба, з прымяненнем спецсродкаў, затрымалі супрацоўнікі спецслужбаў на прыпынку грамадскага транспарту на Партызанскім праспекце, нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі.

27 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна разглядаліся адміністрацыйныя справы затрыманых. Суддзя Осіпчык асудзіла трох актывістаў па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і пакарала да розных тэрмінаў арышту: беларускі актывіст атрымаў 10 сутак, а госці з Расіі - па 3 сутак. Сярод арыштаваных і адвакат Андрэй Федаркоў.

У дадзены момант адвакат рыхтуе касацыйную скаргу на судовае рашэнне.

Праваабаронцы мяркуюць, што жыхароў Расіі сёння прымусова дэпартуюць з Беларусі і забароняць на пэўны час уезд у краіну

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы4

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу5

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць