Меркаванні3939

У пошуках б**дства. Стась Карпаў палемізуе са Змітром Міцкевічам

Дарагі Зміцер Міцкевіч! Сёння ў нас з вамі будзе пазакласны урок для дарослых дзядзенек, у рамках якога я вам раскажу, што такое сапраўднае бл**ства. Пачну я здалёк.

Жыў быў ува Фларэнцыі хлопчык па імені Джыролама. Хлопчык, як і ўсе падлеткі, канечне, грашыў, бухаў, правяраў на трываласць свае геніталіі, канечне ж, закахаўся і, канечне ж, быў пасланы. Звычайны такі быў хлопчык з больш-менш характэрнай біяграфіяй. Пад уражаннем ад сваёго няўдалага кахання ён прыткнуўся ў манастыр, дзе і раптоўна празрэў наконт усеагульнай заганнасці свету. Ад таго часу ён шмат пісаў, але звычана пра адно і тое: пра ўсеагульны грэх. І калі яму у выніку давялося стаць дыктатарам Фларэнцыі, — ен адразу вырашыў палепшыць маральны стан усяго падшэфнага народу для таго толькі, каб той змог сам справядліва правіць уласна кажучы сабой. Якая цудоўная метамарфоза, ці не так? Які прыклад для падражання бачым мы у гэтай неардынарнай цяпер ужо біяграфіі. Сярод сярэднявечнага цемрашальства такі чысты галасок.

Падаткі ён паменшыў. Грошы адбіраў у багатых і аддаваў бедным. Замест баляў — казанні. Спарадзіў моду на манастырскае затворніцтва. Хто як, а такі рэлігійны фанатык як я — у экстазе. Просты люд быў ад яго ў захапленні і з радасцю дапамагаў яму у такой любай богу справе як шпіянаж за бліжнім сваім.

У гэткай парадыгме і пры такіх яўных поспехах ягонай праграмы варта было нешта рабіць і з нязгоднымі. Дапусцім, ім, блюзнерцам (вы чулі?), выразалі языкі. А за гомасексуалізм заклікалі спальваць на вогнішчах.

Пасля наш герой, выклікаючы усё болей даверу ў сваёй паствы, арганізаваў цэлыя групы цімураўцаў, якія бегалі па горадзе, уламваліся ў дамы і сачылі за маральным кодэксам грамадзянаў, за выкананнем запаветаў і г.д. Паколькі Саванарола не любіў навукі і свецкіх праяваў жыцця — цімураўцы адбіралі музычныя інструменты, свецкія кнігі і карты і г.д. Усё гэта пасля палілі на вялікіх вогнішчах. Вось такія дзялы.

Але закончылася ўсё, тым не менш, як звычайна. У выніку інтрыг народ у ім расчараваўся. Яго арыштавалі, катавалі, прымусілі адрачыся сваіх поглядаў, павесілі і спалілі.

Вы разумееце? Чувак быў страшна духоўны. Бароўся з грахом паўсюль. Як мог! А выглядаў пры гэтым, па шчырасці, паскуда паскудам. Чувак быў, разумееце, за духоўнасць і божаньку, але гамасекаў хацеў жыўцом паліць. Нязгодным заклікаў языкі рэзаць. Хунвэйбінаў прыдумаў – уявіце сабе за амаль 450 гадоў «да». І пры тым для адных быў маральным уродам, для другіх – недастаткова паслядоўным і ярасным змагаром. Ну!

І вось чытаю я ваша: «А тое, што жанчына ў нашым грамадстве можа апусціцца да таго, каб здымацца ў порнафільмах, прадавацца за вялікія і малыя сумы – гэта нармальна? Тое, што даступнасць гэта цяпер адзін з першых крытэраў прывабнасці жанчыны – нармальна? Адкрытая прапаганда распусты пад відам «роўнасці» і «свабоды выбару» — нармальна, я вас пытаюся? Зайдзіце ў любы начны клуб у любым горадзе і паглядзіце, што там адбываецца. Маральна, а?

Ну дык я Вам адказваю. Чытаю і думаю. Значыць, ножкамі вы сваімі па начных клубах семяніце, так? Я бы нават сказаў па «любых начных клубах». Уважліва там назіраеце за распустай. Канечне, прасцігоспадзя, не удзельнічаеце. А пасля прыходзіце да сябе дахаты, дастаеце блакноцік, бярэце агрызачак аловачка, слінявіце грыфелёк і выводзіце: вось яна, роўнасць. Вось яны, свабода выбару. Адны цыцкі, цыцанькі, цыцулечкі. Так-с».

Ну і выснову робіце: «І ці не гэтая прапаганда распусты ёсць першапрычынай вялікай часткі выпадкаў гвалту?» Ах, святы ж вы мой чалавек! Канечне. Цёлка, каторая паказвае цыцулечкі, канечне, павінна быць згвалчанай. І па магчымасці забітай. Напэўна лепей каб і язык заадно. Яна сама вінаватая.

Я спадзяюся, што вы на дачы не ходзіце з голым торсікам, бо іначай, калі на вас наваліцца ззаду хто-небудзь пухкі, цяжкі, мускусны і валасаты – ведайце: гэта ваш паўадкрыты копчык быў вінаваты. А калі вы ад яго, ад мускуснага, сіганеце з балкона, а ён вас зацягне абратна і працягне вас, з паламанымі ножкамі, якія ужо не семяняць, начахляць, вы не сумнявайцеся, што менавіта Ваша распуста таму віною. Вы ж распуснік? Пасты, думаю, не блюдзяце? За каўнер, думаю, закладваеце? Матам можа лаецеся? У «любыя клубы» поўзаеце. Я вось што хацеў сказаць. Я рознае хацеў сказаць. Спачатку хацеў сказаць, што б**дства ўнутры нас – ну, так агульна закончыць. Але пасля, ведаеце вырашыў так: б**дства — унутры Вас.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць