Грамадства11

Лонданскія беларусы святкавалі 100-годдзе свайго біскупа

Справу біскупа Сіповіча і айца Надсана працягвае Сяргей Стасевіч.

У нядзелю 7 снежня беларуская грамада ў Лондане святкавала 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Да гэтай даты было прымеркаванае ўрачыстае багаслужэнне і прэзентацыя кнігі выбраных твораў а. Аляксандра Надсана, які ў 2012 г. напісаў біяграфію біскупа.

Біскуп Сіповіч стаяў у вытокаў беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі, якім яно было на працягу ўсіх пасляваенных гадоў і якім застаецца дагэтуль. Ён быў выдатным арганізатарам і лідарам — сузаснаваў Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), Англа-беларускае таварыства, Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане, Беларускую каталіцкую місію і «беларускую вёску» (як часта называюць некалькі дамоў ў раёне Фінчлі ў паўночным Лондане) вакол яе. Усе гэтыя арганізацыі і ўстановы існуюць дагэтуль і гуртуюць нашых суайчыннікаў на Імглістым Альбіёне.

Біскуп Сіповіч, як ніхто іншы, папулярызаваў веды пра Беларусь у брытанскім грамадстве. У Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане захоўваюцца здымкі сустрэчаў біскупа з многімі выбітнымі фігурамі, у т.л. Маргарэт Тэтчэр.

Біскуп Сіповіч быў адзіным беларускім удзельнікам Другога Ватыканскага сабору (1964—1968) – паваротнага кангрэсу, які вызначыў сучасны характар Каталіцкай Царквы.

Кранальным і нечаканым момантам святкавання стала праслухоўванне запісу аднаго з апошніх казанняў біскупа. Гэты запіс захаваўся ў беларускай Скарынаўскай бібліятэцы на магнітафоннай касеце, якой ужо 33 гады.

Пасля багаслужэння прысутным была прадстаўлена кніга а. Аляксандра Надсана, якая выйшла зусім нядаўна ў Мінску ў зялёнай серыі «Беларускага кнігазбору». Сам аўтар не змог прэзентаваць сваю кнігу з-за хваробы, таму пра яе гаварыў а.Сяргей Стасевіч, які, разам з укладальніцай Ірынай Багдановіч з Акадэміі навук прэзентаваў том выбраных тэкстаў у Беларусі. Ён казаў пра тое, што а. Надсан – выдатны перакладчык біблійных і літургічных тэкстаў, скарыназнаўца і царкоўны гісторык. Ён таксама заўважыў, што англамоўная спадчына а. Надсана яшчэ чакае больш поўнай публікацыі і інтарэс да яе будзе значны, бо, сярод іншага, а. Аляксандр зрабіў грунтоўны ўнёсак у ісламазнаўства, бо адкрыў англамоўнаму свету спадчыну беларускіх татараў.

Брытанскія беларусы запланавалі яшчэ некалькі падзей на бліжэйшыя тыдні — Дзень вышыванкі (14 снежня), паказ фільма «Жыве Беларусь» у цэнтральным Лондане (15 снежня) і калядную батлейку для дзяцей і дарослых (20 снежня). Падрабязней пра іх можна даведацца на сайце брытанскіх беларусаў belarusians.co.uk.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць