Свет77

Украінская нявеста арыштаванага Змітра Палойкі: Для мяне гэта шок, я яго больш нікуды не адпушчу

Жыхара г. Баранавічы Змітра Палойку затрымалі на вакзале па прыездзе з Украіны 4 снежня і асудзілі на 10 сутак за дробнае хуліганства. Як мяркуецца, хлопец служыў у батальёне «Данбас» і таму быў затрыманы ў Беларусі.

Зміцер Палойка працуе зваршчыкам. Фота з сайта ВКонтакте

Intex-press звязалася з нявестай Змітра — Вітай, якая жыве ва Украіне ў горадзе Курахава Данецкай вобласці. Яны пазнаёміліся летам праз інтэрнэт, ён некалькі разоў прыязджаў да яе ва Украіну, і цяпер Віта са Змітром вырашылі ажаніцца.

Жанчына распавяла, што Дзмітрый паехаў у Баранавічы, каб прадаць кватэру.

— Мы збіраемся ажаніцца, і ён хацеў мець нейкія сродкі для таго, каб пачаць жыць ва Украіне, — тлумачыць Віта. — Ва Украіне цяпер ідзе вайна, усім цяжка, і Зміцер лічыў, што лішнія грошы нам не перашкодзяць. Ён знайшоў пакупніка, дамовіўся пра цану і паехаў у Баранавічы афармляць дакументы.

Па прыездзе ў Баранавічы 8 снежня Змітра Палойку затрымалі адразу на вакзале. Ён паспеў патэлефанаваць Віце і сказаць, што яго забіраюць у міліцыю.

«Паведамі ўсім, што ў Беларусі жаніцца з украінкамі забаронена», — апошняе, што пачула Віта ад Змітра.

— У нас вайна ідзе, а такога бязладдзя няма, — уздыхае жанчына.

Пазней Віце патэлефанаваў чалавек, які сядзеў разам са Змітром у СІЗА, і распавёў, што міліцыя пасля затрымання перадала хлопца КДБ, а тыя ў хуткім часе вярнулі яго назад міліцыі. Суд прысудзіў Змітра Палойку да 10 сутак арышту за дробнае хуліганства.

У КДБ паведамілі, што нічога не могуць сказаць аб затрыманні Палойкі.

Беларускія выданні выказалі здагадку, што чалавек па прозвішчы Палойка служыў у батальёне «Данецк» і, мабыць, таму хлопец быў затрыманы ў Беларусі.

Віта гэтаму здзіўленая, яна лічыць, «магчыма, Зміцер выпадкова трапіў у кадр». Па словах жанчыны, горад Курахава, дзе яна жыве, знаходзіцца за 18 км ад зоны АТА і за 30 км ад данецкага аэрапорта. Віта распавяла, што кананада ў горадзе чутная амаль кожны дзень, бывае, і шкло ад выбухаў рассыпаецца: «Грады ляцяць над галовамі, але мы ўжо ўсе прывыклі».

— У нас у горадзе вельмі шмат вайскоўцаў: «Данбас», «Азоў», «Правыя сектары» розныя, тэхніка ездзіць, — распавядае нявеста Палойкі. — Дарослыя і дзеці пастаянна фатаграфуюцца з імі. Можа, ён дзесьці выпадкова ў кадр трапіў?

Па словах Віты, Зміцер пражыў у яе ва Украіне тры месяцы, пасля вярнуўся ў Беларусь. І толькі нядаўна зноў прыязджаў на адну тыдзень у Курахава. Гэта можна праверыць і па штампах у пашпарце.

— Ён 20 снежня павінен выйсці, і хай адразу едзе дадому ва Украіну, — ледзь не плача Віта. — Не трэба мне ні яго кватэра, ні тыя грошы. Мы хочам нармальную сям'ю стварыць, працаваць, жыць душа ў душу. Ён добры зваршчык, у нас у горадзе ёсць дзе працаваць — ёсць ГРЭС, завод «Электрасталь»… Я не разумею, як такое ў вашай краіне магло адбыцца? Для мяне гэта шок. Я яго больш нікуды не адпушчу.

Каментары7

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →