Свет1313

У Францыі адбыліся напады на некалькі мячэцей пасля тэракта ў Charlie Hebdo

Адразу на некалькі мячэцей адбыліся напады ў некалькіх гарадах Францыі на наступны дзень пасля тэракта ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo, арганізацыю якога прыпісваюць радыкальным ісламістам. Абставіны ўчынення гэтых актаў гвалту і магчымая сувязь паміж імі пакуль не выяўленыя.

Напад на мячэць адбыўся ў горадзе Пор-ла-Нувель у дэпартаменце Од на міжземнаморскім узбярэжжы. Стала вядома, што злачынцы абстралялі з пісталета малітоўную залу вечарам 7 студзеня прыкладна праз гадзіну пасля вячэрняй малітвы. На той момант памяшканне ўжо пуставала, пацярпелых няма.

Як паведаміла газета Ouest-France, раніцай 8 студзеня некалькі гранат было кінута невядомымі ў двор мячэці Саблон у горадзе Ле-Ман. Разарвалася толькі адна з іх. Ніхто пры гэтым не пацярпеў. Раён вакол культавага збудавання ачэплены паліцыяй.

8 студзеня таксама паступілі паведамленні аб выбуху ў горадзе Вільфранш-сюр-Сон на ўсходзе Францыі. Інцыдэнт адбыўся ў рэстаране, размешчаным у непасрэднай блізкасці ад мясцовай мячэці. Інфармацыі аб пацярпелых няма, таксама як пакуль не зразумела і прычына выбуху. Вядзецца расследаванне, паліцыя гаворыць аб крымінальным следзе.

Яшчэ адно здарэнне адбылося раніцай 8 студзеня ў Манружы каля французскай сталіцы. Там быў абстраляны паліцэйскі патруль. Двое паліцэйскіх параненыя, адна супрацоўніца паліцыі пазней памерла. Пакуль удалося затрымаць толькі аднаго ўдзельніка інцыдэнту — 52-гадовага мужчыну. Злачынец, які адкрыў па патрулі агонь з аўтаматычнай зброі, уцёк з месца злачынства. Цяпер яго шукаюць улады.

Прадстаўнікі ўлад пакуль не змаглі ўдакладніць, ці існуе сувязь паміж гэтым інцыдэнтам і тэрактам у рэдакцыі парыжскага штотыднёвіка Charlie Hebdo.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса13

Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША1

У Басфоры знайшлі цела расійскага плыўца, які знік паўгода таму

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі11

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку50

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?2

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць