Свет2727

Прымакоў: Расія павінна прызнаць украінскі паўднёвы ўсход часткай Украіны

Экс-прэм'ер Расіі лічыць, што Масква павінна супрацоўнічаць з ЗША і НАТА, інакш яна будзе страчаная як вялікая дзяржава.

vedomosti.ru

Пагрозы «каляровых рэвалюцый» для Расіі не існуе, «нягледзячы на тое, што пра гэта паведамляюць заходнія СМІ», а асноўныя праблемы для краіны тычацца эканомікі і звязаныя з надзвычайнай цэнтралізацыяй ўсіх сфер жыцця, у тым ліку эканомікі.

Пра гэта былы прэм'ер-міністр, акадэмік РАН Яўген Прымакоў заявіў на паседжанні «Меркурый-клуба» 13 студзеня. Тэкст яго выступлення апублікаваны на сайце Гандлёва-прамысловай палаты.

Гаворачы аб знешнепалітычным курсе краіны, ён заявіў, што ні пра якую ізаляцыю Расіі не павінна ісці гаворка, і Масква абавязаная развіваць адносіны з усімі краінамі і Захаду, і Усходу, нягледзячы на дзейсныя санкцыі.

Экс-прэм'ер перакананы, што Расія павінна прызнаць украінскі паўднёвы ўсход часткай Украіны і менавіта з такіх пазіцый весці перамовы з ЗША і Еўропай.

Ён дадаў, што Крым і Севастопаль «не могуць быць разменнай манетай» у міжнародных перамовах. Расія, на яго думку, павінна трымаць дзверы адкрытымі для ЗША і НАТА ў «супрацьдзеянні сапраўдным пагрозам чалавецтва — тэрарызму, наркагандлю, раздзьмуванню канфліктаў». Без такога супрацоўніцтва Расія будзе страчаная як вялікая дзяржава, лічыць Прымакоў.

У бліжэйшыя два гады ўлады павінны правесці рэальную дыверсіфікацыю эканомікі і даць максімальную эканамічную свабоду рэгіёнам, сказаў таксама экс-прэм'ер. Тэрмін у два гады ён назваў, таму што менавіта столькі часу Уладзімір Пуцін адвёў на пераадоленне крызісу, выступаючы на вялікай прэс-канферэнцыі ў снежні. «Рэальны федэралізм» дапаможа знайсці выхад з эканамічных праблем, лічыць Прымакоў.

На яго думку, за бліжэйшыя два гады выканаўчая ўлада абавязаная абвясціць аб праектах рэальнага пераходу ад сыравіннай эканомікі да эканомікі з развіццём апрацоўчых галін і лёгкай прамысловасці.

Працягваючы тэму федэралізму, Прымакоў заявіў аб неабходнасці пераходу да агульнаграмадзянскага самавызначэння расейскага насельніцтва, але адзначыў, што недапушчальна гэта рабіць праз супрацьіпастаўленне рускай культуры культур іншых этнічных груп.

Згадаўшы апошнія тэракты ў Францыі, ён сказаў, што ў Расіі неабходна «сур'ёзнае супрацьдзеянне русафобіі, нацызму, антысемітызму», а таксама «да гэтага варта дадаць рашучую барацьбу з тымі, хто замахваецца на рэлігійныя каштоўнасці мусульман». 

Каментары27

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай46

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі16

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць