Свет44

«Газпром» хоча перанесці транзіт праз Украіну ў Турцыю

Расійскі газавы гігант «Газпром» мае намер перанакіраваць транзіт газу праз Украіну ў Турцыю з дапамогай новага газаправода, які плануецца пабудаваць замест «Паўднёвага патоку».

utg.ua

Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні Еўракамісіі па энергетычных саюзу Мараш Шэфчавіч па выніках сустрэчы з кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам.

«У мяне была сустрэча са старшынёй праўлення «Газпрома» спадаром Мілерам. На гэтай сустрэчы я падзяліўся з ім тымі планамі, якія існуюць у Еўрапейскай камісіі па стварэнні Энергетычнага саюза. І ён у сваю чаргу паведаміў аб планах «Газпрома» перанесці транспарціроўку газу, які цяпер ідзе праз Украіну па новым, будучым трубаправодзе, які пойдзе праз Турцыю. Шчыра кажучы, для нас гэта было вялікай навіной», — сказаў ён.

Шэфчавіч падкрэсліў, што ў кантрактах паміж «Газпромам» і еўрапейскімі спажыўцамі, якія атрымліваюць расійскі газ праз тэрыторыю Украіны, «заўсёды паказана месца дастаўкі газу, і часта гэта не мяжа паміж Турцыяй і Грэцыяй».

У сваю чаргу, міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак адзначыў: «Наконт пераносу аб'ёмаў газу па маршрутах і будаўніцтве новай структуры, то тут гаворка ідзе толькі толькі аб тым, што мы дыверсіфікуем і здымаем рызыкі ненадзейных краін, з-за якіх у апошнія гады ўзнікаюць праблемы, у тым ліку і па пастаўках газу спажыўцам еўрапейскім».

Ён дадаў, што рашэнне аб будаўніцтве газаправода ў Турцыю прынята, і «працы ўжо вядуцца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ7

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ7

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць