Эканоміка22

Ад санкцый Рассельгаснагляду беларускія прадпрыемствы страцілі звыш за $100 млн

Ад санкцый Рассельгаснагляду беларускія прадпрыемствы страцілі звыш за $100 млн, заявіў журналістам 2 лютага ў Мінску міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Нагадаем, з кастрычніка 2014 года Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі прадукцыі больш чым 20 беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў. Расійскае ведамства выявіла ў беларускіх таварах небясшкодныя мікробы, антыбіётыкі і геном віруса афрыканскай чумы свіней. 

У снежні 2014 года пасля праверак абмежаванні на пастаўкі прадукцыі ў Расію з большай часткі беларускіх прадпрыемстваў былі зняты. Выключэнне склалі дзевяць мясакамбінатаў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС. 

На мінулым тыдні спецыялісты Рассельгаснагляду правялі аўдыт чатырох з дзевяці такіх мясакамбінатаў. «Па выніках маніторынгу нашых прадпрыемстваў 3 лютага ў Маскве на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдуць перамовы, дзе будзем абмяркоўваць пытанне дазволу паставак нашай прадукцыі на расійскі рынак. Размова ідзе аб ялавічыне, уся іншая прадукцыя пастаўляецца», — паведаміў Леанід Заяц. 

Міністр ацэньвае перспектывы поўнага зняцця забароны на пастаўкі беларускага харчавання ў Расію як «самыя станоўчыя». 

Трэба адзначыць, што 11 снежня на нарадзе па пытаннях развіцця эканомікі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў адказнасць за харчовы канфлікт на расійскі бок. «Я хацеў бы параіць разумным расійскім палітолагам і журналістам шукаць прычыну не ў Беларусі, а шукаць яе дзесьці там, у Маскве. Але гэта іх праблема», — падкрэсліў ён. 

«Нам проста нявыгадна, нам гэта не трэба. Не мы былі прычынай такога канфлікту. Бо ўсе этапы былі пройдзены, пачынаючы ад перамоў з пятровымі, івановымі, данквертамі, з урадам Расійскай Федэрацыі, ну, апошняя ўжо ступень — прэзідэнты. Таму папракаць беларусаў няма чаго ў тым, што гэты скандал, калі яго можна так назваць, выбухнуў», — заявіў Лукашэнка. 

Пры гэтым ён нагадаў, што канфлікт па пастаўках харчавання паміж Расіяй і Беларуссю ўзнік «не першы раз».

Каментары2

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным12

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць