Зімовая пілігрымка каталіцкіх вернікаў у памежную зону на Дзень памяці росіцкіх пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча адбылася ў мястэчку Росіца Верхнядзвінскага раёна 21 лютага.

У касцёл Святой Троіцы з’ехалася трыста вернікаў. Касцёл ў вёсцы Росіца пабудаваны ў 1914 годзе ў неараманскім стылі панамі Лапацінскімі. Сама вёска налічвае менш за 200 жыхароў, парафія — адна з самых малалікіх у Беларусі.

Пробашч парафіі Чэслаў Курачка.

Хор.

Зімой тэмпература ў касцёле не падымаецца вышэй за нуль.

Момант падчас споведзі каталіцкіх вернікаў.

Штогод у лютым невялікая вёска Росіца ў Верхнядзвінскім раёне на адзін дзень робіцца месцам паломніцтва каталіцкіх вернікаў. Тут яны ўшаноўваюць памяць ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Яны загінулі разам з жыхарамі ад рук нацыстаў у часе Другой сусветнай.
Найбольшая колькасць пілігрымаў прыехала з Мінска, Барысава, Глыбокага, Жодзіна, Полацка, Віцебска і Верхнядзвінска — усіх разам было каля трохсот чалавек. Вёска знаходзіцца ў памежнай зоне — праз 12 кіламетраў ужо тэрыторыя Латвіі.

Па традыцыі памінальная імша скончылася жалобным крыжовым шляхам да месца, дзе ў 1943 годзе разам з жыхарамі Росіцы загінулі святары.
Усяго падчас росіцкай трагедыі 16—18 лютага 1943 года ў агні загінула 1528 чалавек. У гэты час у вёсцы прайшла антыпартызанская карная аперацыя «Зімовы цуд», у якой удзельнічалі паліцэйскія батальёны (7 латышскіх, 1 украінскі, 1 літоўскі) і рота СС. Пасля сарціроўкі людзей звозілі ў калгасную стайню, якую і падпалілі. Ксяндзы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч адмовіліся пакінуць сваіх парафіянаў.
У 1999 годзе папа Ян Павел II абвясціў кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі.
Цяпер на месцы дзе былі спалены айцы Юры і Антоній — «Пляцу мучаніцтва» стаіць памятны крыж.

Пачатак жалобнай працэсіі.

Касцёл у Росіцы з'яўляецца самым паўночным з дзеючых на Беларусі.



Крыж на «Пляцы мучаніцтва». У якасці пілігрыма росіцкія ўрачыстасці наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці.
-
28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
Каментары