Надвор'е

Надвор'е — перазагрузка: вясна вяртаецца

Зацяжное пахаладанне сканчаецца. У атмасферы адбываецца паступовая перазагрузка — паўночныя вятры змяняюцца на паўднёвыя і да нас пачне паступаць больш цёплая і камфортная паветраная маса.

Photo by Arnoldas Belozaravičius, WLL

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

23 красавіка, у чацвер ноччу без істотных ападкаў, днём па паўночнай палове кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём у асобных раёнах да 23 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 — + 6°С, максімальная днём 13 — + 19°С, па поўначы Віцебскай вобласці 10 — +12°С.

У пятніцу, 24 красавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 — + 7°С, максімальная днём 12 — + 18°С, па поўдні 19 — + 21°С.

У суботу і нядзелю таксама будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература днём 18 — + 25°С.

Як раней паведамлялі сіноптыкі, 17—21 красавіка ў Мінску сярэднясутачная тэмпература паветра складала + 3 … + 5°С, што на 4 градусы ніжэй за кліматычную норму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць