Калі б некаторыя нябесныя аб’екты былі бліжэй да нас, было б прыгожа. Праўда, магло бы не быць нас саміх.
Тэлестудыя расійскага касмічнага агенцтва прадставіла ролік «Калі б некаторыя нябесныя аб’екты былі бліжэй».
На зямное неба накладзеныя галактыка Андрамеды, туманнасць Кольца, Крабападобная туманнасць, зорнае скопішча Геркулеса, выбух звышновай, галактыка Вір, Пляяды і чорная дзіра з «Інтэрстэлара».
Відэа выкананае ў стылі таймлапсу — пад альтэрнатыўнымі нябёсамі ідзе звычайнае зямное жыццё. Вядома, тое жыццё магло бы быць немагчымым, калі б некаторыя са згаданых аб’екаў былі бліжэйшымі да Зямлі.
Тэлестудыя «Раскосмаса» здымае дакументальныя і навукова-папулярныя відэа. Але часам выдае фантастычныя — напрыклад, ставіць на месца Сонца іншыя зоркі, а на месца Месяца іншыя планеты.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары