Грамадства22

Абмежаванне размеркавання і свабода арганізацый: што патрабуе Дарожная карта Балонскага працэсу ад Беларусі

14 мая Беларусь была прынятая ў Балонскі працэс. Выпадак Беларусі беспрэцэдэнтны — краіну ўзялі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі «авансам».

Беларусь не выправіла тыя праблемныя моманты, з якімі іншыя еўрапейскія краіны разабраліся яшчэ да ўступлення ў Балонскі працэс. Таму міністры адукацыі краін ЕПВА запатрабавалі ад Беларусі гарантый выканання дарожнай карты па далучэнні да Балонскага працэсу. Цяпер жа стаў даступны тэкст дарожнай карты. Што патрабуецца ад Беларусі?

Па-першае, гэта распрацоўка нацыянальнай рамкі кваліфікацый. Беларусь мусіць перайсці на еўрапейскую сістэму крэдытаў (Еўрапейскую сістэму перавадных заліковых адзінак ці ECTS). Гэта сістэма дапаможа лёгка ацэньваць колькасць матэрыялу, засвоеную студэнтам. Сістэма ўніверсальная для ўсёй ЕПВА, а таму можна цягам навучання набіраць крэдыты ў розных ВНУ без рызыкі непрызнання пройдзенага. Нацыянальная каардынацыйная група па распрацоўцы сістэмы кваліфікацый мусіць быць створаная да канца 2015 года, а праца над укараненнем сістэмы кваліфікацый мусіць распачацца ў першай палове 2016 года.

Ад Беларусі патрабуецца перайсці на ацэнку вучэбнай нагрузкі ў крэдытах, увесці першую ступень (бакалаўра), якая складае 180-240 крэдытаў і паступова згортваць 5-гадоваю ступень бакалаўра, якая існуе цяпер.

Па-другое, Беларусь мае ўзяць на сябе абавязацельствы па забеспячэнні прававой асновы для стварэння незалежнага агенцтва кантролю якасці адукацыі ў адпаведнасці з Еўрапейскімі стандартамі і інструкцыямі. Гэты крок мусіць быць зроблены да канца 2017 года.

Па-трэцяе, Беларусь мусіць прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць з патрабаваннем Лісабонскай канвенцыі аб прызнанні кваліфікацый (дакументаў аб вышэйшай адукацыі). Распрацаваць графік унясення неабходных зменаў у заканадаўства Беларусі трэба да канца 2017 года.

Па-чацвёртае, да 2017 павінен быць распрацаваны план забеспячэння аўтаматычнай бясплатнай выдачы Дадатку да дыплома у фармаце, распрацаваным Саветам Еўропы, Еўрапейскай камісіяй і ЮНЭСКА, на распаўсюджанай мове (не на расійскай).

Па-пятае, яшчэ адной задачай для Беларусі стане распрацоўка плану па забеспячэнні, развіцці і дыверсіфікацыі міжнароднай мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў. Гэтыя меры будуць накіраваныя на палягчэнне выезду і ўезду ў Беларусь студэнтаў і выкладчыкаў. Праца над неабходнымі зменамі ў сістэме адукацыі і заканадаўстве мае пачацца ўвосені 2015 года, а замацаваныя гэтыя змены ў заканадаўстве мусяць быць не пазней за сярэдзіну 2017 года.

Да канца 2016 года мусіць быць перагледжаныя крытэры размеркавання студэнтаў-бюджэтнікаў. Размеркаванне мусіць быць абмежавана пэўнымі прафесіямі, у дачыненні да якіх у краіне назіраецца істотны незадаволены попыт.

Дарожная карта Балонскага працэсу патрабуе пераглядзець і крытэры выдачы стыпендый «з мэтай забеспячэння сацыяльнай справядлівасці незалежна ад полу, расы, колеру скуры, абмежаваных магчымасцяў, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых поглядаў, краіны нараджэння, этнічнага або сацыяльнага паходжання, прыналежнасці да нацыянальнай меншасці, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча».

Таксама Беларусь не абыдзецца без рэформаў у галіне акадэмічных свабод. Да сярэдзіны 2017 года Мінадукацыі мусіць прапанаваць парламенту меры па ўключэнні ў нацыянальнае заканадаўства прынцыпаў Вялікай хартыі ўніверсітэтаў і рэкамендацый Рады Еўропы ў дачыненні да адказнасці дзяржавы за забеспячэнне акадэмічнай свабоды і інстытуцыйнай аўтаноміі. Таксама да гэтага часу мусяць быць укаранёныя змены, якія забяспечваюць студэнтаў і выкладчыкаў правам свабодна ствараць і рэгістраваць арганізацыі.

Справаздача аб выкананні дадзеных патрабаванняў мусіць быць прадастаўленая ў 2018 годзе. Дакладныя тэрміны і форма справаздачы будуць вызначаныя Назіральнай групай па рэалізацыі Балонскага працэсу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць