«Усіх з днём пачатку вайны» — прэс-сакратар патрыярха Кірыла
Прэс-сакратар Кірыла Гундзяева ў гадавіну пачатка Вялікай айчыннай вайны пакінуў на сваёй старонцы ў фэйсбуку даволі неадназначны допіс.
«Патрыярх сёння а 4 раніцы ў Брэсцкай крэпасці на жалобным мітынгу. Асаблівае і святое месца. Усіх з днём пачатку вайны», — напісаў Андрэй Волкаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Усё выглядала так, нібыта прэс-сакратар расійскага патрыярха віншуе сваіх чытачоў з пачаткам самага разбуральнага канфлікту ў гісторыі чалавецтва.

Але неўзабаве пасля таго, як у каментарах пачалі выказвацца абураныя такой фармулёўкай людзі, Аляксандр напісаў яшчэ адзін пост, у якім сцвярджаў, што ў словах «усіх з днём пачатку вайны» адсутнічаюць віншавальныя ноты і, апроч таго, ягоная старонка не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю РПЦ па гэтым пытанні.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары