Блакуючы праспект Баграмяна, пратэстоўцы не даб'юцца выніку — прэм'ер Арменіі пракаментаваў падзеі ў Ерэване
Прэм'ер-міністр Арменіі Овік Абрамян заклікае ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію вярнуцца ў канструктыўнае рэчышча і абмеркаваць хвалюючыя грамадскасць пытанні.
Як заявіў Абрамян у ходзе пасяджэння ўрада, блакуючы адну з найважнейшых магістраляў горада, праспект Баграмяна, дэманстранты не даб'юцца выніку.
Паводле яго слоў, урад гатовы абмеркаваць любое пытанне. «Замінаць свабоднаму перамяшчэнню грамадзян — азначае парушаць Канстытуцыю і законы. Я заклікаю арганізатараў разблакаваць вуліцу. Заклікаю іх вярнуцца ў канструктыўнае поле і абмеркаваць пытанні, якія хвалююць наша грамадства», — дадаў прэм'ер.
Абрамян адзначыў, што ў сувязі з шэрагам інцыдэнтаў у ходзе разгону акцыі пратэсту раніцу 23 чэрвеня ўжо вядзецца службовае расследаванне.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары