Навука і тэхналогіі

У ЕГУ абмеркавалі развіццё беларускіх даследаванняў

26–27 мая ў ЕГУ адбыўся чарговы Colloquium Vilnense, прысвечаны будучыні беларускіх даследаванняў ва ўніверсітэце.

Мерапрыемства пачалося з публічнай лекцыі доктара Пэра Андэрса Рудлінга «Узлёт і падзенне беларускага нацыяналізму», падчас якой спадар Рудлінг прадставіў гісторыю беларускага нацыяналізму ў 1906 – 1931 гадах і распавёў пра інструменталізацыю беларускай нацыянальнай ідэі рознымі палітычнымі сіламі ў гэты перыяд, але таксама пра яе ўключанасць у агульнаеўрапейскі кантэкст пачатку XX стагоддзя.

Падчас круглага стала выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ЕГУ абмеркавалі, якім чынам беларускія даследаванні могуць развівацца ва ўніверсітэце і як беларускі вектар развіцця, якога, на думку многіх беларускіх дзеячаў, бракуе ЕГУ, павінен прагучаць у місіі ўніверсітэта.

Па-першае, удзельнікі дыскусіі былі згодныя з тым, што беларускасць ЕГУ павінна заключацца не толькі ў тым факце, што большасць выкладчыкаў і студэнтаў навучальнай установы маюць беларускае грамадзянства, але, у першую чаргу, у планамернай рэалізацыі даследаванняў у сферы беларускай палітыкі, эканомікі і грамадства, і ва ўсталяванні дыялогу паміж заходнімі тэарэтычнымі школамі і лакальным кантэкстам.

Па-другое, прагучала ідэя аб стварэнні агульнаўніверсітэцкага курсу па беларускіх даследаваннях, тэматыка якога ўключала б не толькі гісторыю Беларусі, але разглядала б Беларусь у інтэрдысціплінарнай і трансрэгіянальнай перспектывах, а таксама аб'ядноўвала б тэарэтычныя разважанні са зборам, аналізам і абмеркаваннем эмпірычнага матэрыялу, сабранага колькаснымі і якаснымі метадамі.

Па-трэцяе, выказваліся думкі наконт неабходнасці збалансаванага падыходу да разумення Беларусі. З аднаго боку, удзельнікі выказваліся супраць віктымізацыі і арыенталізацыі беларускага грамадства і за неабходнасць вывучэння агульных тэндэнцый, якія аб'ядноўваюць Беларусь з іншымі краінамі Усходняй Еўропы. З іншага боку, гучала засцярога наконт залішняй «нармалізацыі» беларускай сітуацыі і ідэя аб неабходнасці прызнання нетыповасці беларускай сітуацыi, у тым ліку з пункту гледжання недаступнасці эмпірычнага матэрыялу і закрытасці вялікай колькасці значных для навуковага аналізу дадзеных.

Патэнцыял разумення беларускай сітуацыі ў межах разнастайных тэарэтычных і дысцыплінарных падыходаў (гендарныя даследаванні, папулярная геапалітыка, тэорыі памяці, сацыялогія эмоцый, тэорыя сацыяльнай справядлівасці, урбаністычныя і мікрагістарычныя даследаванні) быў прадэманстраваны на наступны дзень у межах варкшопу, на якім даследчыкі з Беларусі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Германіі абмяркоўвалі тэксты адзін аднаго з мэтай падрыхтоўкі спецыяльнага англамоўнага выпуску навуковага часопіса па беларускіх даследаваннях.

Калоквіюм завяршыўся ў Віленскім універсітэце праглядам інтэрв'ю з Барысам Кітом і святкаваннем яго 105-годдзя. Урачыстая нагода ў гонар Кіта, вядомага матэматыка беларускага паходжання, які навучаўся ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні ў міжваенны перыяд, а таксама выкладаў у мясцовай беларускай гімназіі, стала месцам сустрэчы даследчыкаў Беларусі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вільні, а таксама з калегамі-гісторыкамі з Віленскага ўніверсітэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат3

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат3

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць