Грамадства77

Мясцовыя жыхары знайшлі пад Валожынам адкрыты жывёльны могільнік

Днямі прыкладна ў 5 кіламетрах ад горада Валожына грамадзяне натыкнуліся на адкрыты жывёльны могільнік у лесе.

Мяркуючы па ўсім, яго гаспадары неналежным чынам падышлі да захавання адходаў — смурод прыцягвае сюды жывёл-трупаедаў, што пагражае распаўсюджваннем небяспечных інфекцый, паскардзіліся ў рэдакцыю партала TUT.BY мясцовыя жыхары.

Чытачка Алена К. распавяла, што знайшла адкрытую яму з парэшткамі жывёл пасярод лесу ў мінулую пятніцу. Жанчына адзначыла, што пахаванне немаленькае — прыкладна з сотню метраў квадратных па плошчы. Мяркуючы па фота, выкарыстоўваецца не першы год, а ўтворана на месцы былога кар'ера. Дзесьці віднеюцца пластмасавыя біркі, якімі маркіруюць быдла на фермах.

«Парэшткі жывёл не пахавалі як след. Велізарная яма да краёў запоўненая смуроднай сумессю, якая складаецца з вантробаў, канцавін, шкур і галоў жывёл. Побач з ямай — кучы таго ж, ледзь прысыпаныя пяском. Чароды варання і вандроўныя сабакі развалокваюць адарваныя парэшткі па акрузе. Поўная антысанітарыя і рассаднік інфекцый, — падзялілася абурэннем мясцовая жыхарка. — У лес мы часта бярэм дзяцей, і слава багам, што ў гэты раз я пакінула свайго сына дома. Страшна падумаць аб тым, што ён мог бы праваліцца ў гэтую дрэнь, бегаючы па лесе».

Незадаволенасць падзяляюць і супрацоўнікі Валожынскай раённай ветэрынарнай станцыі. Там паведамілі, што жывёльны могільнік належыць мясцоваму райпо, якое складуе тут адходы з забойнага цэха. Літаральна днямі па дапушчаным парушэнням былі складзеныя пратаколы і перададзеныя на разгляд адміністрацыйнай камісіі. Акрамя таго, пастаўлена пытанне аб далейшым існаванні могільніка. А пакуль там ужо наведзены поўны парадак, паведамілі журналістам у ветстанцыі.

Спецыялісты разважаюць, што падобная безгаспадарчасць можа адбывацца з-за жадання ўласніка лішні раз зэканоміць. Напрыклад, радзей прыцягваць спецтэхніку для пахавання невялікіх аб'ёмаў адходаў, якія з часам усё ж запасяцца і ўяўляюць сабой непрыемнае відовішча.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей3

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей3

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць