Улада1111

Лукашэнка: У нас ёсць нейкі абавязак дапамагаць афганскаму народу

Падчас рабочага візіту ў Расію, дзе праходзяць саміты БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня сустрэўся з прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані Ахмадзаем. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта. 

«Афганістан — не такая далёкая для нас краіна, і мы можам бліжэйшым часам актывізаваць наша супрацоўніцтва, давесці яго да ўзроўню патэнцыялу нашых дзяржаў, — сказаў Лукашэнка. — Нам здаецца ў Беларусі, і мы, мабыць, не далёкія ад праўды, што пасля абрання новага прэзідэнта ў Афганістане акрэсліўся інтэнсіўны працэс стабілізацыі, нармалізацыі адносін розных палітычных, этнарэлігійных груп. Мы гэта вельмі вітаем, мы вельмі перажываем за вас у сілу многіх прычын». 

«У нас ёсць нейкі абавязак дапамагаць афганскаму народу ў аднаўленні народнай гаспадаркі, рабіць усё для таго, каб у Афганістане людзі жылі добра. Таму што вы займаеце стратэгічнае становішча ў Азіі і без Афганістана немагчыма ажыццяўляць транзіт, асабліва паміж поўначчу і поўднем, дзе размешчаны гіганцкія дзяржавы з гіганцкім запасам сыравіны», — адзначыў ён. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Афганістан знаходзіцца ў цэнтры барацьбы з сучаснымі пагрозамі. На яго думку, усе краіны, чые лідары знаходзяцца сёння ва Уфе, вельмі зацікаўленыя ў тым, каб Афганістан быў моцнай дзяржавай. «Таму што і наркатрафік, і тэрарыстычныя пагрозы праходзяць праз вашу краіну. Таму ўсе павінны аб'яднацца для таго, каб умацаваць Афганістан па ўсіх пазіцыях — палітычных, сацыяльных, каб ён мог супрацьстаяць пагрозам, якія сёння існуюць у свеце», — падкрэсліў Лукашэнка. 

Раней ён таксама сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі Дзілмай Русеф. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найболей актуальныя праблемы двухбаковага парадку дня «з упорам на неабходнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», паведаміла прэс-служба. 

Сёння ж Лукашэнка возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС з лідарамі запрошаных дзяржаў. На перамовах будуць абмяркоўвацца найболей актуальныя пытанні сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы. 

БРІКС — група з пяці буйных краін, якія хутка развіваюцца (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР), зацікаўленых у развіцці шматпланавага чатырохбаковага супрацоўніцтва для фарміравання шматпалярнага свету.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць