Спорт44

Беларус правядзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе — 2018 у гэту суботу

Рэпетыцыя цырымоніі лёсавання, ria.ru

Ужо ў гэту суботу, 25 ліпеня, у Санкт-Пецярбургу, у Канстанцінаўскім палацы, пройдзе цырымонія папярэдняга лёсавання чэмпіянату свету па футболе — 2018 г., які адбудзецца ў Расіі. Папярэдняе лёсаванне — гэта фармаванне адборачных групаў.

Лёсаванне пройдзе для Еўропы, Афрыкі, Акіяніі, а таксама Паўночнай і Цэнтральнай Амерык. Адборачны турнір у Азіі ўжо стартаваў. А Паўднёвая Амерыка, як вядома, на адборачныя групы не разбіваецца, а праводзіць агульны турнір, які вызначае чатырох шчасліўчыкаў.

Весці цырымонію лёсавання (а пачнецца яна ў суботу а 18-й) будуць вядомая мадэль Наталля Вадзянава і тэлевядучы, беларус Дзмітрый Шэпелеў, паведамляе lenta.ru. Мяркуецца, што ўдзел у лёсаванні возьме і Уладзімір Пуцін.

Што да асаблівасцяў адборачнага турніру ў Еўропе,

Fifa.com нагадвае, што ў ім у еўрапейскай зоне прымуць удзел 52 нацыянальныя федэрацыі. Будуць сфарміраваны сем групаў па шэсць камандаў і дзве групы па пяць камандаў. Гульні пройдуць з 4 верасня 2016 г. па 10 кастрычніка 2017 года. Дзевяць пераможцаў груп трапляюць на ЧС-2018 наўпрост. Восем найлепшых зборных сярод камандаў, якія занялі другія месцы ў сваіх групах, правядуць стыкавыя матчы ў лістападзе 2017 года.

Нагадаем, што кошыкі для лёсавання былі сфармаваныя пасля публікацыі ліпеньскага рэйтынгу ФІФА. Зборная Беларусі трапіла ў пяты кошык (у яе 100-е месцы ў рэйтынгу).

Першы кошык: Германія, Бельгія, Галандыя, Партугалія, Румынія, Англія, Уэльс, Іспанія, Харватыя.

Другі кошык: Славакія, Аўстрыя, Італія, Швейцарыя, Чэхія, Францыя, Ісландыя, Данія, Боснія і Герцагавіна.

Трэці кошык: Украіна, Шатландыя, Польшча, Венгрыя, Швецыя, Албанія, Паўночная Ірландыя, Сербія, Грэцыя.

Чацвёрты кошык: Турцыя, Славенія, Ізраіль, Ірландыя, Нарвегія, Балгарыя, Фарэрскія выспы, Чарнагорыя, Эстонія.

Пяты кошык: Кіпр, Латвія, Арменія, Фінляндыя, Беларусь, Македонія, Азербайджан, Літва, Малдова.

Шосты кошык: Казахстан, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Грузія, Мальта, Сан-Марына, Андора.

У адборачную групу трапляе па адной камандзе з кожнага кошыка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады24

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады24

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць