Здарэнні

У Мінскім раёне затрымалі злачынную групу разукамплектоўшчыкаў сучаснай сельгастэхнікі

У Мінскім раёне затрымана злачынная група, члены якой спецыялізаваліся на разукамплектаванні новых трактароў.

Крадзяжы адбываліся на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамляе УУС Мінаблвыканкама, з пачатку года на тэрыторыі трох абласцей сталі адбывацца аднатыпныя крадзяжы — злачынцы пранікалі на тэрыторыю машынных двароў, якія былі пад аховай, і здымалі з трактароў бартавыя камп'ютары, магнітолы і іншае абсталяванне.

Злачынствы былі здзейснены падрыхтаванымі людзьмі, так як адбываліся хутка і незаўважна для вартаўнікоў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама і Мінскага РУУС, прааналізаваўшы існуючыя адрывістыя звесткі, вызначылі, што ў шэрагу злачынстваў незадоўга да іх здзяйснення сведкі заўважалі аўто шэрага колеру. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося выйсці на след ўладальніка аўто — 27-гадовага жыхара Мінскага раёна.

Назіранне за ім пацвердзіла здагадкі — менавіта ён і 31-гадовы муж ягонай сястры былі датычныя да здзяйснення серыі крадзяжоў. Потым выявіўся і трэці саўдзельнік. Усе фігуранты былі затрыманыя.

Устаноўлена, што змоўшчыкі разукамплектоўвалі толькі адносна новыя трактары — не старэйшыя за 2012—2013 гг. выпуску. Крадзяжы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях здзяйсняліся ў тых населеных пунктах, у якіх жылі сваякі або сябры зламыснікаў. Мужчыны загадзя прыязджалі ў населены пункт, вялі разведку, дзе знаходзіцца мехдвор, як ахоўваецца, якая там тэхніка. Ноччу пранікалі на тэрыторыю з выкарыстаннем прафесійнага інструмента і, ведаючы канструкцыйныя асаблівасці трактароў, хутка і непрыкметна здымалі бартавыя камп'ютары і іншае кампактнае, але дарагое абсталяванне, пасля чаго ўцякалі.

Дома выкрадзенае ня захоўвалася. Падазраваныя працавалі па схеме: ноччу знялі — раніцай прадалі.

Рэалізоўвалі камп'ютары прыкладна за паўцаны ад іх кошту — у сярэднім 150—200 даляраў за адзінку, прыбытак дзялілі папалам. Варта адзначыць, што бартавыя камп'ютары з трактароў пасля мінімальнай мадыфікацыі могуць ўсталёўвацца на любую тяжкую тэхніку, таму знайсці пакупніка не ўяўляла асаблівай складанасці. Цяпер аператыўнікі крымінальнага вышуку усталёўваюць асоб, якія маюць дачыненне да набыцця скрадзенай тэхнікі.

У дачыненні да затрыманых распачаты шэраг крымінальных спраў, вядзецца следства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць