Свет11

Суд у ЗША адмовіў Польшчы ў экстрадыцыі калекцыянера з Расіі

Скрадзеная нацыстамі карціна засталася ў калекцыянера.

«Дзяўчына з голубам». Фота з сайта naturalnie.com.pl

У Польшчы няма дастатковай нагоды, каб патрабаваць экстрадыцыі расійскага калекцыянера Аляксандра Хачынскага, пастанавіў федэральны суд Манхэтана (Нью-Ёрк, ЗША), перадае Associated Press.

Палякі лічаць, што Хачынскі незаконна набыў карціну, скрадзеную з Польшчы нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Хачынскі сцвярджае, што карціна дасталася яму ў спадчыну ад бацькі, былога савецкага салдата, які прывез яе з вайны.

Суд паверыў довадам Хачынскага і не знайшоў доказаў таго, што расеец ведаў аб крадзяжы карціны з Польшчы ці што ён сам здабыў яе незаконным шляхам.

Справа ідзе вакол карціны «Дзяўчына з голубам», напісанай французскім мастаком Антуанам Пэнам у 1754 годзе. Карціна была скрадзеная Трэцім Рэйхам з Нацыянальнага музея ў Познані (Польшча) ў 1943 годзе, але ў канцы вайны Чырвоная армія знайшла яе і змясціла ў сховішча, сцвярджае польскі бок.

У 2010-м Хачынскі звярнуўся да польскай амбасады ў Маскве (Расія). Ён сцвярджаў, што знайшоў сваю карціну, што дасталася яму ад бацькі, ў спісе страчаных мастацкіх твораў. У наступным годзе Польшча патрабавала вярнуць карціну без усялякіх кампенсацый. Адказу ад Хачынскага не паследавала. Расійскія ўлады вырашылі перадаць карціну Польшчы, але калі прыйшлі па яе ў галерэю Хачынскага ў Маскве, дзе тая раней адкрыта выстаўлялася, карціны не было на месцы.

Хачынскі быў арыштаваны ў Нью-Ёрку (ЗША) ў лютым 2015 года па запыце польскіх уладаў, пазней быў адпушчаны пад заклад у 100 тысяч даляраў. Ён адзначае, што дагэтуль валодае карцінай і захоўвае яе ў неназваным месцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць