Культура22

Трэцяя «Мафія» перамесціцца ў 60-я ВІДЭА

Гульня выйдзе калі-небудзь у 2016 годзе.

На выставе Gamescom у Германіі была анансаваная трэцяя частка серыі відэагульняў Mafia, перадае IGN.

Гульня адыдзе ад «рамантычнага» вобразу гангстараў — з часоў Вялікай дэпрэсіі першай «Мафіі» гульня перамесціцца ў 1968 год.

Яе распрацуе Hangar 13, новая студыя выдаўца 2K Games. Хутчэй за ўсё, «Мафія-3» стане першай гульнёй кампаніі.

Галоўны герой новай гульні, чарнаскуры хлопец Лінкальн Клэй, сірата і ахвяра штодзённага расізму, вяртаецца з в’етнамскай вайны і не можа знайсці сваё месца ў жыцці. Ад рук італьянскай мафіі гіне яго «гангстарская сям’я», сам ён атрымлівае кулю ў галаву, але выжывае. Ён збірае новую банду і адваёўвае горад разам з лідарамі гаіцянскай і ірландскай мафіі ды італьянцам Віта Скалета, героем «Мафіі-2». Кожны з яго «лейтэнантаў» надае галоўнаму герою спецыяльныя здольнасці і бонусы, але могуць і здрадзіць, калі дзеянні героя іх не задаволяць.

Першы трэйлер не дае інфармацыі пра сам працэс гульні, але жанр «стралялкі з машынамі» хутчэй за ўсё захаваецца і ў «Мафіі-3». Гульня мае выйсці ў 2016 годзе (дакладныя даты не называюцца) на персанальных камп’ютарах, Playstation 4 і Xbox One.

***

Першая гульня серыі, Mafia: The City of Lost Heaven, была распрацаваная чэшскай студыяй Illusion Softworks і выйшла ў 2002 годзе. Яна набыла высокую папулярнасць праз кінематаграфічную падачу сюжэту і нячасты ў відэагульнях сусвет гангстарскай Амерыкі 1930-х, называлася галоўным канкурэнтам серыі Grand Theft Auto, ад якой узяла ўзор геймплэю. «Мафія-2» перамясцілася ў 40-я. Другая частка серыі, распрацаваная таксама чэхамі, мела значна меншую папулярнасць і сярэднія адзнакі крытыкаў ды гульцоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць