Літаратура11

«Гульня тронаў» скончыцца як «Уладар Пярсцёнкаў»

Крывавай бойні не будзе.

Джордж Марцін і выканаўцы галоўных роляў у серыяле «Гульня тронаў». Фота: Jason LeVaris

Пісьменнік Джордж Р. Р. Марцін, аўтар цыклу раманаў «Песня лёду і полымя», паводле якога здымаецца серыял «Гульня тронаў», распавёў The Observer пра сваё бачанне завяршэння цыклу.

Марцін яшчэ не дапісаў апошнюю кнігу «Песні лёду і полымя», ён не ведае, як дакладна складуцца абставіны. Але хоча стварыць «горка-салодкі» фінал у традыцыях Толкіена.

Журналіст спытаў Марціна пра завяршэнне серыі: маўляў, галоўнае, што ў яго пытаюць, ці скончыцца серыя страшэнным апакаліпсісам.

«Гэта дакладна не мой падыход, — адказаў Марцін, якога журналіст назваў «рэвізіяністам фэнтэзі». — Я казаў раней, што тон развязкі, да якога я імкнуся, будзе горка-салодкім. У сэнсе, не сакрэт, што на мяне вялікі ўплыў меў Толкіен, і што мне падабаецца, як скончыўся «Уладар Пярсцёнкаў». Ён сканчаецца перамогай, але гэта горкая перамога».

Пісьменнік адзначае, што ў канцы гісторыі Фрода ніколі не стане такім, як быў раней, ён вымушаны сысці ў Несмяротныя землі, тым часам астатнія застануцца жыць звычайным жыццём.

«[Глава «Уладара Пярсцёнкаў»] «Апаганеная Хабітанія» — выдатны твор, які я не разумеў, калі мне было 13. Чаму гэта тут? Што, гісторыя скончылася? Але штораз, як я потым чытаў яе, я асэнсоўваў дасканаласць гэтай часткі больш і больш, — прыгадвае Марцін. — Усё, што я магу сказаць, што гэта той тон, да якога я імкнуся. Атрымаецца ў мяне ці не, гэта ацэняць людзі як вы і мае чытачы».

Акрамя таго, пісьменнік назваў нашы дні «залатым векам» тэлебачання, калі журналіст згадаў серыялы «Вар’яты», «Ва ўсе цяжкія» і «Падпольная імперыя» у адказ на пытанне Марціна, што журналіст будзе рабіць, калі скончыцца «Гульня тронаў».

***

На сёння Марцін скончвае работу над шостай кнігай «Песні…», «Вятры зімы», што мае стаць перадапошняй у цыкле. Апошняя меркавана будзе мець назву «Мары пра вясну». Даты выхаду невядомыя. Кнігі асноўнага цыклу часцей за ўсё выходзілі з вялікімі перапынкамі: у 1996, 1999, 2000, 2005, 2011 гадах. Між імі выходзілі спін-офы і прыквэлы пад рэдакцыяй Марціна.

Тэлесерыял мае завершыцца праз тры сезоны, але па яго завяршэнні даволі імаверныя здымкі прыквэла.

Глядзіце таксама: 7 серыялаў, што варта паглядзець гэтым летам

Каментары1

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека9

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

Польшча дапаможа Украіне, калі Славакія адключыць электраэнергію з-за газавага канфлікту16

Расійскія мытнікі затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі1

«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай1

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро6

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Галоўнае
Усе навіны →