Улада1010

Міліцыя Беларусі пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы

МУС пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Пра гэта заявіў сёння начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Дзмітрый Кур'ян на прэс-канферэнцыі аб гарантаванні грамадскай бяспекі падчас правядзення кампаніі па выбарах прэзідэнта.

«Пры правядзенні датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў зробленыя дадатковыя захады па ахове грамадскага парадку. З 5 па 12 кастрычніка арганізавана кругласутачная праца аператыўна-сітуацыйнага штаба МУС і аналагічных штабоў ў рэгіёнах. У гэты ж час асабісты склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы», — сказаў Дзмітрый Кур'ян.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый МНС Анатоль Балябін і начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук дадалі, што іх ведамствы таксама пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць