Улада22

Віціс Юрконіс: Марыць пра нейкі дыялог з Лукашэнкам несур'ёзна і памылкова

11 кастрычніка ў Беларусі былі не «выбары», і іх імітацыя.

Пра гэта літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс заявіў у інтэрв'ю charter97.org. Паводле яго слоў, ніякіх выбараў не было, а Аляксандр Лукашэнка працягвае разлічваць на грошы ад Крамля.

Delfi

— Як вы пракаментуеце вынікі «выбараў» у Беларусі?

— Выбараў не было, была спланаваная імітацыя, якая паказвае, наколькі ўлада не ўпэўненая ў сабе. Датэрміновае галасаванне — за 36%, агульная яўка — за 85%, ну вось вам і «стандарты Лукашэнкі». І ўсе апраўданні, што народ усё роўна за яго галасаваў, не маюць ніякай падставы, пакуль улада ў краіне рэальна не абіраецца.

Асобная размова пра апазіцыю, дзе яны зараз, што будзе ў будучыні. Калі бачыш, што штаб Караткевіч святкуе і п'е шампанскае, гэта выглядае як свята ля магілы беларускай дэмакратыі. Так, яе рэальна ніколі не было, і з такімі намаганнямі яе не пабудуеш. Але тады і не трэба ўдзельнічаць у гэтай імітацыі. І гэта тычыцца і тых, хто байкатуе на канапе, і тых, хто кідае пусты выклік.

— ЕС мае намер адмовіцца ад санкцый у дачыненні да Беларусі і Лукашэнкі, з чым гэта звязана і ці можна такі крок назваць правільным?

— Гэты працэс ужо пайшоў раней, і я больш звязваю гэта з вызваленнем палітычных зняволеных. Так, рэпрэсій масавага характару падчас выбараў не было, і гэтага для некаторых палітыкаў у ЕС будзе дастаткова, каб зрабіць дадатковы крок.

Усё гэта вельмі часова, рэжым перажыў гэтыя еўрапейскія абмежавальныя меры, а сутнасць рэжыму не змянілася. Але давайце не будзем крывадушнічаць і скажам, што рэальных санкцый супраць Беларусі не было, вёўся гандаль, былі інвестыцыі ў Беларусь, бізнес і нават палітыкі сустракаліся. Адмова ад гэтых мер — гэта адмова ад прынцыпаў і прызнанне таго, што Еўропа вельмі стамілася трымацца каштоўнаснай пазіцыі адносна Беларусі.

— Што вы можаце сказаць з нагоды заяў Лукашэнкі ў дачыненні да расійскай базы ў Беларусі?

— Таленавіты маніпулятар. Ваенныя аб'екты РФ у Беларусі ўжо даўно існуюць, а ён усё роўна ўмудраецца падманваць як свой народ, так і міжнародных партнёраў. А па сутнасці справы, ён проста клянчыць грошай у Крамля.

— Ці можна прагназаваць далейшае «пацяпленне адносін» з Захадам і як, на вашу думку, павядзе сябе пасля «выбараў» Лукашэнка?

— Заходнія палітыкі часта вельмі наіўныя з нагоды ўсходніх партнёраў, часам проста маюць шкурную цікавасць, але пацяпленне адносін залежыць не ад палітыкаў у Бруселі, а ад настрояў у Мінску і павадка Крамля. Сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў гэтых партнёраў не вельмі, так што ў дадзены момант магчымы паток фінансаў ад Еўропы цікавы. Але марыць пра нейкі дыялог ці нават еўрапеізацыю — гэта проста несур'ёзна і памылкова.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі15

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць