18 кастрычніка пры пажары ў нежылым доме ў Цэнтральным раёне загінулі тры чалавекі.
Паведамленне пра пажар паступіла ратавальнікам у 21.43: гарэў прыватны драўляны дом у завулку Веснінка. Адзначаецца, што ў хаце ніхто не пражываў, хоць у яго ёсць ўладальнік — 90-гадовы чалавек.
Пажар удалося патушыць у 22.17. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцце будынка. Калі ратавальнікі сталі разбіраць завалы на месцы пажару, яны знайшлі целы трох чалавек. Іх асобы высвятляюцца.

Каментары