Свет22

Кіраўнік пуцінскай адміністрацыі прапанаваў расіянам адпачываць у Лацінскай Амерыцы і Афрыцы

Кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Іваноў заявіў, што заходнія санкцыі супраць Расіі нельга назваць «міжнароднай ізаляцыяй», і прапанаваў супрацоўнічаць з Азіяй, Афрыкай і Лацінскай Амерыкай.

«Заходняй Еўропай, ЗША, Канадай і яшчэ некалькімі дзяржавамі свет не абмяжоўваецца. Астатнія краіны і рэгіёны для нас адчыненыя. Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка. І на адпачынак туды можна ездзіць, і гандляваць з імі», — сказаў Іваноў у інтэрв'ю ТАСС.

Сяргей Іваноў выказаў здагадку, што для глабальнага імпартазамяшчэння прамысловасці Расіі патрабуецца 5-7 гадоў.

«Калі мы прывыклі спадзявацца на імпарт і самі сто гадоў не рабілі якасных сыроў, наіўна чакаць, што ён раптам аднекуль возьмецца. Так не бывае. Але ж, акрамя сыру, ёсць мяса птушкі, свініна, гародніна — імі мы практычна насыцілі рынак. Гэта шанец для айчынных сельгасвытворцаў», — сцвярджае Іваноў.

Іваноў лічыць, што, напрыклад, памперсы купляць за валюту неразумна. Іх можна навучыцца выпускаць і ў Расіі, упэўнены былы міністр абароны.

Разам з тым кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі настойвае, што Расія і не імкнецца цалкам адгароджвацца ад знешняга свету.

«Мы не імкнемся да татальнага імпартазамяшчэнню. І адгароджвацца ад знешняга свету таксама не збіраемся. Гэта быў бы маразм», — падкрэсліў Іваноў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць