Здарэнні

Жыхара Маладзечна асудзілі за педафілію. Сярод ахвяраў — 9-гадовыя дзеці

Асуджанаму 35 гадоў. Супраць яго было заведзена 10 крымінальных спраў.

Цягам 2009 года мужчына гвалціў дачку сваёй сужыцелькі, распавёў начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС Дзмітры Сухоцкі.

Як паведамляе следчы, у кватэру, дзе жыў асуджаны, прыходзілі і іншыя дзеці, знаёмыя дачкі сужыцелькі. Ён гвалціў іх таксама: і хлопчыкаў, і дзяўчынак, без разбору. Самым малодшым было па 9 гадоў.

Пасля 2009 года мужчына перастаў гвалціць і вярнуўся да нармальнага жыцця. Дзеці нікому нічога не расказвалі, а сужыцелька ні пра што не здагадвалася.

– Ёй цяжка паверыць і дагэтуль, – зазначае Дзмітры Сухоцкі. – Падчас расследавання праводзілі спецыяльныя экспертызы, з дзецьмі размаўлялі ў прысутнасці спецыяльных псіхолагаў.

Пацярпелі трое. Узбудзілі дзесяць крымінальных спраў, паколькі ад дамаганняў дзеці пацярпелі не адзін раз.

Следчы мяркуе, яны вельмі доўга маўчалі, таму што мужчына іх запалохваў. Дзеці нічога не казалі ні сваім аднагодкам, ні бацькам.

Некалькі месяцаў таму гвалтаўніка асудзілі на 15 гадоў зняволення. Расследаванне справы цягнулася цягам чатырох месяцаў.

— Гэта натуральна, бо трэба было працаваць з дзецьмі, – тлумачыць следчы. — Дзіця не стане так проста расказваць сваякам ці супрацоўнікам міліцыі пра гвалт. З імі мусяць размаўляць спецыялісты. Дзіця можа проста замкнуцца і тады ўвогуле нікому нічога не распавядзе.

Як заўважае Дзмітры Сухоцкі, апошнім часам досыць часта выплываюць такія справы. Колькасць раскрытых злачынстваў па педафіліі павялічваецца. У асноўным гэта падзеі, якія адбываліся не ў бліжэйшы час, а нашмат раней. Сёлета гэта адзіная раскрытая справа па педафіліі.

Асуджанага затрымалі ў студзені 2015 года. Раней ён жыў каля Чысці, потым перабраўся ў Маладзечна. Мужчына ўжо быў судзімы.

Адкуль стала вядома пра гвалт, следства не раскрывае.

Цягам 2015 года супрацоўнікі па наркакантролі выявілі 69 злачынстваў. З іх 38 адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. Пераважна звязаныя з продажам наркотыкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць