Афіша11

У Мінску стартуе Месяц польскай літаратуры

У цэнтры Мінску, у мастацкім кластары «Галерэі Ў» (выставачнай залі, бары і кнігарні), раз на тыдзень будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатралізаваныя імпрэзы з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.

Расклад імпрэзаў:

29 кастрычніка (чацвер) – «Дзень усіх жывых»

Пасля ўрачыстага адкрыцця «Месяца», на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца прэзентацыя кнігі выбітнай паэткі Эвы Ліпскай «Дзень усіх жывых», якая выйшла ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Музычнае аздабленне - акардэаніст Анатоль Таран. З удзелам аўтаркі.

Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-00. Уваход – вольны

Эва Ліпска – моцны голас з пакалення «Польскай новай хвалі», пакалення, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходняеўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах свету. У «Дзень Усіх Жывых» увайшлі выбраныя вершы. Кніга складаецца з дзвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя верлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: «Любая пані Шуберт…» і «Каханне, любая пані Шуберт…»

5 лістапада (чацвер) – «Пачытай мне комікс!»

Прэзентацыя-дыскусія з удзелам польскіх і беларускіх коміксаробаў і выдаўцоў: Томаша Самойліка і Адама Глобуса, а таксама Паўла Адамяка і Змітра Вішнёва. Прэзентацыя перакладу польскага комікса «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Вядучая – арт-крытык, рэдактарка альманаха «pARTisan» Таццяна Арцімовіч.

Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-00. Уваход – вольны

Пра комікс «Бортнік Ігнат і скарб пушчы». Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Разам са знікненнем дзяржавы пад пагрозай аказаліся пушчы, што трапілі пад уладу расійскай імперыі, у тым ліку - Белавежская. Герой комікса, бортнік Ігнат, жыве ў старой часцы пушчы і займаецца дзікімі пчоламі. Даведаўшыся пра планаваную вырубку і знішчэнне пушчы, Ігнат уступае ў змаганне за свой дом. Авантурная фабула комікса спалучае гістарычныя элементы з вымысленнымі. Комікс напісаны простай моваю. Насычаны гумарам, аздоблены яркімі ілюстрацыямі і каларытнымі персанажамі. А тая акалічнасць, што дзеянне разгортваецца на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, і Ўкраіны робіць яго прывабным не толькі для польскіх чытачоў, і не толькі для дзетак.

Томаш Самойлік – навуковец, супрацоўнік Інстытута даследавання сысуноў Польскай акадэміі навук у Белавежы, прафесійна займаецца даследаваннем натуральнай гісторыі Белавежскай пушчы. Акрамя таго піша кнігі для дарослых і дзяцей, а таксама стварае коміксы, за што атрымаў шэраг узнагарод і прэміяў.

18 лістапада (серада) – «Забойства па-польску»

Тэатралізаваная прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага «Доля праўды». З удзелам актораў і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

«Доля праўды» – гэта не толькі інтрыгоўны сюжэт, які кружляе сярод маляўнічых дэкарацыяў галіцыйскага гарадка і трымае мёртвым ухопам да апошняй старонкі. Гэты раман - адлюставанне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.

Ў-бар (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход - вольны

26 лістапада (чацвер) – адкрыццё выставы «Маладая польская ілюстрацыя»

Экспазіцыя паказвае творчасць трох маладых польскіх мастакоў, нядаўніх выпускнікоў факультэта графікі Варшаўскай Акадэміі мастацтваў - Агаты Дудэк, Монікі Хануляк і Малгажаты Новак. На выставе будуць прадстаўлены ілюстрацыі, праекты кніг і кнігі, якія ўжо можна набыць у польскіх кнігарнях. Выстава будзе доўжыцца да 13 снежня. Галерэя «Акадэмія» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) Пачатак а 17-00. Уваход вольны

Таксама запрашаем у кнігарню «логвінаЎ», дзе на сталай аснове працуе «Польская шафа» – вялікая паліца з кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, – падыходзь і набывай, ці проста чытай.

Каментары1

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам14

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Усе навіны →
Усе навіны

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч27

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым15

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку16

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам14

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Галоўнае
Усе навіны →