Улады РФ і Егіпта адмовіліся прыняць дапамогу ФБР у расследаванні прычын катастрофы расійскага самалёта A321 на Сінайскім паўвостраве. Пра гэта паведаміла Reuters крыніца ва ўрадзе ЗША, не стаўшы ўдакладняць падрабязнасьцяў.
Раней афіцыйны прадстаўнік ФБР Джошуа Кэмпбэл заявіў, што яго ведамства прапанавала РФ і Егіпту «дапамогу ў правядзенні экспертыз» і іншае садзейнічанне ў расследаванні.
Тэлеканал CBS 6 лістапада паведамляў, што аб дапамозе ФБР папрасіў расійскі бок.
Каментары