Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Цвяткова на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
З моста над трасай двое хуліганаў запусцілі дарожны знак «Абмежаванне хуткасці» з апорай і патрапілі ў аўтамабіль «Даф». Грузавік ехаў у напрамку Брэста.
Пасля праверкі ўсіх абставінаў раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі 14 снежня пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 КК Беларусі (злоснае хуліганства). Падазраваным, якіх шукае міліцыя, у адпаведнасці з санкцыяй артыкула можа пагражаць да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Каментары