Грамадства11

Студэнт Зміцер Гамянюк: Дэканат не вытрымаў — за дзень у БДУ патэлефанавалі 80 чалавек

Эфектыўным адказам на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі з боку адміністрацыі БДУ стала салідарнасць.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Два на два» тэлеканала «Белсат» заявіў актывіст студэнцкага руху Дзмітрый Гамянюк. Ён распавёў аб нараджэнні салідарнасці навучэнцаў, аб тым як студэнты сумеснымі намаганнямі спынілі рэпрэсіі адміністрацыі БДУ, а таксама завочна адказаў уласніку tut.by Юрыю Зісеру на крытыку студэнтаў, якія змагаюцца за свае правы.

«Вы сапраўды верыце, што двоечнікі за 40 тысяч на семестр гатовыя змагацца за свае правы, падстаўляцца пад рэпрэсіі і рызыкаваць сваім навучаннем у ВНУ?» — рытарычна пытаецца Зміцер Гамянюк.

З ягоных слоў, для Беларусі студэнцкі пратэст супраць платных адпрацовак — не адзіны выпадак, аднак на гэты раз навучэнцы БДУ наважылі пайсці да канца. Эфектыўным адказам на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі з боку адміністрацыі стала салідарнасць.

«На ўдзельніка студэнцкага пратэсту Глеба Вайкуля стала ціснуць кіраўніцтва ўніверсітэту. Быў апублікаваны заклік тэлефанаваць у дэканат і праяўляць салідарнасць. У выніку было блізу 50-80 званкоў ад розных людзей. Урэшце дэканат не вытрымаў «Божа, хопіць тэлефанаваць, спыніцеся!» - прасілі супрацоўнікі БДУ», — распавядае Зміцер Гамянюк.

Рознагалоссі паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ пачаліся пасля таго, як у ВНУ агучылі планы ўвесці аплату за пераздачу залікаў і іспытаў. Універсітэцкую моладзь абурыла такая перспектыва. Студэнты сабралі супраць новаўвядзення больш за 2500 подпісаў, а ў сацыяльных сетках паўсталі пратэстныя групы. Яе ўдзельнікі паведамілі пра намер заявіць на ВНУ ў пракуратуру, калі аплата за пераздачы будзе ўведзеная.

Нягледзячы на пратэсты, 12 лістапада рэктар БДУ падпісаў палажэнне аб платных пераздачах.

Днём 2 снежня ў раёне сталічнай плошчы Незалежнасці прайшоў студэнцкі марш. Сваёй акцыяй удзельнікі хацелі дамагчыся ад кіраўніцтва БДУ скасавання платных пераздач і адпрацовак, спынення ціску на студэнтаў, роспуску Асамблеі БДУ і стварэння новага органа студэнцкага самакіравання.

На наступны дзень студэнт філалагічнага факультэта БДУ Глеб Вайкуль, які ўдзельнічаў у студэнцкім маршы, атрымаў вуснае папярэджанне дэканата за пропускі заняткаў. Такую пастанову на сваім пасяджэнні прынялі сябры нядаўна створанай у ВНУ камісіі пропускаў заняткаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць