Грамадства77

Лукашэнка запатрабаваў ад МУС жорстка ставіць на месца хуліганаў

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 снежня падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб выніках працы МУС у адыходзячым годзе, асноўных паказчыках, які характарызуюць сітуацыю ў краіне са злачыннасцю, і мерах, што прадпрымае міністэрства, каб паўплываць на гэтыя паказчыкі. 

«Прэзідэнт даў узважаную і галоўным чынам станоўчую ацэнку дзейнасці МУС і пры гэтым указаў на недахопы, над ухіленнем якіх міліцыя будзе працаваць», — паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. 

Так, Лукашэнка выказаў занепакоенасць ростам злачынстваў хуліганскай скіраванасці і тым, што вінаватых часам не знаходзяць. «Гэта маральна цісне на нашых людзей, а мы іх павінны абараніць», — адзначыў ён. І запатрабаваў ад міліцыі жорстка ставіць на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разбораў. У сувязі з гэтым Лукашэнка пазітыўна ацаніў практыку патрулявання вуліц у гарадах. «Гэта вельмі добрая практыка, яе трэба падтрымліваць усюды, — сказаў ён. — Гэта вельмі добрая справа і на грамадскай бяспецы адбіваецца ў станоўчым плане». Паводле слоў Лукашэнкі, важна, каб людзі ў Беларусі, асабліва пажылога ўзросту, адчувалі сябе абароненымі. 

Кіраўнік МУС паведаміў, што «сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад аператыўным і тактычным кантролем і сёння ў краіне няма пагражальных фактараў, якія развіваліся б па некіраваным вектары».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць