Эканоміка11

Узровень афіцыйнага беспрацоўя за год вырас удвая

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец лістапада 2015 года склала 43,2 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лістапада 2015 года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. 

Нагадаем, на канец лістапада 2014 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі склала 23,6 тыс., або 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Такім чынам, за год афіцыйнае беспрацоўе вырасла ўдвая. 

Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2015 года былі занятыя 4 млн. 464,3 тыс. чалавек (на 0,2% менш, чым год таму). 

Арганізацыямі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва) у лістападзе 2015 года было прынята на працу 47,2 тыс. чалавек (1,5% сярэднемесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 2,6 тыс. чалавек, або 5,6% ад агульнай колькасці прынятых. 

Звольненыя па розных прычынах 59,6 тыс. чалавек (1,9% сярэднямесячнай колькасці), з іх 4,7% былі звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,8% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у лістападзе 2015 года склаў 0,792 (у лістападзе 2014 года — 0,963).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса1

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць