Грамадства33

Мінская міліцыя паведаміла пра асаблівасці аховы правапарадку ў навагоднюю ноч

Сталічная міліцыя паведаміла пра асаблівасці аховы правапарадку ў Мінску ў навагоднюю ноч.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у навагоднюю ноч святочныя масавыя мерапрыемствы пройдуць на 25 розных пляцоўках ва ўсіх раёнах горада. Пры гэтым асноўныя гулянні разгорнуцца каля Палаца спорту і каля шматфункцыянальнага комплексу «Чыжоўка-арэна». Плануецца, што тут будуць устаноўлены мабільныя турнікеты, а праход будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты з прывычнай працэдурай асабовага надгляду з выкарыстаннем ручных і стацыянарных металадэтэктараў. Пад асаблівай увагай ахоўнікаў парадку таксама будзе Востраў мужнасці і смутку, адкуль з 1.30 да 1.45 бузе запускацца навагодні феерверк. Разам з тым, у выпадку вялікай колькасці людзей не выключаная магчымасць выстаўлення мабільных турнікетаў і на іншых святочных пляцоўках. 

ГУУС нагадвае, што ў месцы, якія ахоўваюцца, не будуць дапускацца грамадзяне ў стане алкагольнага ап'янення. Будзе забаронена праносіць з сабой спіртныя напоі, піва, іншыя напоі і вадкасці (выключэнне складаюць вада і напоі ў празрыстай ёмістасці аб'ёмам не большым за 0,5 літра). Не пусцяць таксама з прадметамі, якімі можна прычыніць урон або цялесныя пашкоджанні навакольным, выбухованебяспечнымі і іншымі сродкамі і сродкамі, забароненымі да свабоднага доступу, а таксама з жывёламі. Асабліва падкрэсліваецца, што абмежаванні распаўсюджваюцца і на піратэхнічныя вырабы (петарды, ракеты, феерверкі). За незаконнае выкарыстанне піратэхнікі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць ад штрафных санкцый да адміністрацыйнага арышту.

З мэтай забеспячэння бяспекі на вулічна-дарожнай сетцы, што прылягае да месцаў масавых гулянняў, магчымыя часовыя абмежаванні руху транспарту. Таксама тут інспектары ўзмоцняць кантроль за выкананнем правілаў спынення і стаянкі, будуць працаваць эвакуатары. 

Сталічная міліцыя заклікае ўсіх удзельнікаў свята быць узаемна ветлівымі, не ствараць непрыемных прэцэдэнтаў, не азмрочваць урачыстасці сабе і навакольным, а таксама праяўляць разумную пільнасць і пры неабходнасці інфармаваць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб падазроных асобах ці знаходцы прадметаў і рэчаў, якія пакінутыя без нагляду. 

ГУУС Мінгарвыканкама просіць мінчан і гасцей горада з разуменнем паставіцца да мер, накіраваных на арганізацыю бяспекі і грамадскага парадку, і выконваць правілы бяспечных праводзінаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна6

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна6

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць